Нерухомасць22

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць

Унікальны двухпавярховы драўляны дом у раёне Новы Свет быў пабудаваны ў 1932 годзе ў стылі канструктывізму са склепам і мезанінам. Доўгі час ён быў жылым. Раней у яго падвале размяшчалася мясная крама адной з гаспадарак Гродзенскага раёна, піша «Свабода». 

Будынак на вуліцы Міцкевіча

Згодна з праектам кампаніі «ВКЛ-праект», на першым паверсе размесціцца вестыбюль гатэлю, рэстаран і кавярня. Тут жа будуць дапаможныя памяшканні пунктаў грамадскага харчавання.

Так будынак будзе выглядаць пасля рэканструкцыі

Другі і трэці паверхі зоймуць апартаменты і нумары, тэхнічныя памяшканні для іх абслугоўвання. У склепе размесцяцца дапаможныя памяшканні рэстарана і кавярні. Будынак месціцца на вуліцы Міцкевіча, 1, насупраць адміністрацыі Ленінскага раёна.

Новы Свет — былое гарадзенскае прадмесце, што стваралася з канца ХІХ стагоддзя. Пачынаючы з другой паловы 2000-х, улады істотна зруйнавалі старыя кварталы, захаваўшы толькі частку дамоў.

Каментары2

  • Ясь
    17.05.2026
    Будынак знясуць і зробяць муляж з пенаблокаў. Знясуць, не пішыце лухту
  • дом [амаль] ідэнтычны натуральнаму
    17.05.2026
    гэтак жа сама можна напісаць і пра Першую МЕнскую Электрастанцыю :

    "яна не разбурана, бо яе макет можна пабачыць на памятным знаку каля жыццёванеабходнага будынку "недакемпинскі""

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць