Вайна2020

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз

Былы прэзідэнт Украіны адзначыў, што за сталом перамоў павінны быць Украіна, Расія, Еўропа і ЗША.

Пятро Парашэнка. Фота: AP Photo/Petr David Josek

Украіне неабходна прыкласці вялізныя намаганні, каб «скарыстацца цяперашняй магчымасцю» і завяршыць канфлікт з Расіяй «проста зараз», заявіў былы прэзідэнт Украіны і лідар партыі «Еўрапейская салідарнасць» Пятро Парашэнка ў інтэрв’ю Kyiv Post, піша РБК.

«Нам дакладна трэба прыкласці вялізныя намаганні, каб скарыстацца цяперашняй магчымасцю і спыніць вайну проста зараз. Пад «проста зараз» я маю на ўвазе не праз тры гады, не дзе-небудзь у наступным сакавіку, а як мага хутчэй. Для гэтага нам патрэбны план, засяроджанасць, рашучасць і надзейныя партнёры», — сказаў ён.

Парашэнка таксама падкрэсліў, што за сталом перамоў павінны быць Украіна, Расія, Еўропа і ЗША. Пры гэтым ён дадаў, што перамовы павінны пачацца, калі канфлікт «калі не будзе цалкам завершаны, то хаця б прыпынены».

Разважаючы пра тое, што неабходна Украіне для жыцця «ў бяспецы і з упэўненасцю», Парашэнка адказаў каротка: «членства Украіны ў ЕС і НАТА».

Каментары20

  • J20
    03.06.2026
    Дык і путлер не супраць.
    1. Поўны выхад войск ЗСУ з Данбаса і здача маскавітам Славянска і Краматорска без бою. З ўсімі укрэп раенамі. Абыйсці ў чыстае поле дзе няма ніякіх ўзмацненняў абароны. Ды не мешаць путлеру правесці генацыд жыхароў Славянска і Краматорска.
    ***
    Гэта ўмова пачатку перамоў.
    ***
    2. Скараціць войска, адмовіцца ад НАТА і абяціць Украіну нейтральнай. Адмовіцца ад шэрагу зброі і пакаяцца перад Масковіяй.
    3. Прызнаць расейскую РПЦ МП, вярнуць маскавітам ўсе епархіі, манастыры і гд ды даць папам з Масковіі шырокае поле дзейнасці, А вялікі руцкі прызнаць другой дзяржаўнай мовай ва Украіне.
    4. Прызнаць за маскавітамі ўсе захопленыя тэрыторыі і зняць з Масковіі ўсе санкцыі.
    5. Правесці выбары і абраць таго хто пагадзіцца быць гаўляйтарам Масковіі. А ў Радзе павінна быць кіруючай партыяй аналаг Грузінскай мары.
    6. Перапісаць падручнікі па гісторыі згодна з наратывамі Масковіі.
    Лукака падкажа калі што як пакланяцца Масковіі і запрашаць расейскае войска на сваю тэрыторыю каб маскавіты былі паўнавартаснымі гаспадарамі.
    ****
    Ну а калі не. То зноў на Масковіі візгі пра "прыцягнення руцкіх" і чарговы працяг вайны толькі на гэты раз перад маскавітамі не будзе узмоцненых раенаў, а войскі ЗСУ будуць ў чыстым полі. І Масковія працягне агрэсію супраць Запарожжа, Мікалаева, Херсона і Адэсы каб зраўняць ўвесь поўдзень Украіны з зямлю дарабіць генацыд пад дэвізам так званай "дэнаціфікацыі".
  • С***
    03.06.2026
    Вось думаў некаторы час: А як паступіў бы Парашэнка перад сенняшнім ціскам Трампа сустуцпіць Масковіі і путлеру? Дык вось як ен паступіў бы. Пагадзіўся б здаць маскавітам Данбас як ў свой час паверыў "чэснасу слову афіцэра Масковіі" пад Ілавайскам ў 2014, а ў 2015 вывеў войскі з Дэбальцэва пад гарантыі камсамолкі фраў Меркель.
    ===
    Украіне вельмі пашанцавала што ў дадзены перыяд гісторыі народ Украіны абраў Зяленскага.
  • Чэрвень
    03.06.2026
    Першае, што прыходзіць наконт гэтага на розум:

    – Скажите, Шура, честно, сколько вам нужно денег для счастья? – спросил Остап. – Только подсчитайте все.
    – Сто рублей, – ответил Балаганов, с сожалением отрываясь от хлеба с колбасой.
    – Да нет, вы меня не поняли. Не на сегодняшний день, а вообще. Для счастья. Ясно? Чтобы вам было хорошо на свете. Балаганов долго думал, несмело улыбаясь, и, наконец, объявил, что для полного счастья ему нужно шесть тысяч четыреста рублей и что с этой суммой ему будет на свете очень хорошо.
    – Ладно, – сказал Остап, получите пятьдесят тысяч.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць