Грамадства6666

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Тактыкай Мінска пакуль стала замоўчванне. Ці зробяць яны выгляд, што не было ні рэтранслятараў, ні ўдараў па іх?

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Скрыншот з відэа, распаўсюджанага 21 чэрвеня

Машына прапаганды цалкам замаўчала галоўнае патрабаванне Украіны — дэмантаж абсталявання, якое, па меркаванні, Кіева, выкарыстоўваецца для ракетна-дронавых удараў па поўначы Украіны. За тры дні слова «рэтранслятары» ні разу не згадваецца ні ў адным СМІ, ні ў адным з тысячы каналаў прапаганды.

Замест гэтага прапаганда робіць неканкрэтызаваныя абвінавачванні ў спробах «уцягнуць Беларусь у вайну» і распальвае ў сваім звыклым рэжыме агульную нянавісць да Украіны, краін Еўропы і Уладзіміра Зяленскага.

Такое замоўчванне канкрэтыкі можа быць вынікам таго, што наверсе абмяркоўваюць, як рэагаваць. Але можа быць і канчаткова вызначанай тактыкай. Калі Кіеў абмяжуецца знішчэннем рэтранслятараў на мяжы, Мінск зробіць выгляд, што і ўдараў не было, і рэтранслятараў не было.

Так, звязаны з рэпрэсіўным апаратам лукашыстаў канал «Беларускі сілавік» дэкларуе, што ад Украіны «ніякіх дзеянняў прынята не будзе, акрамя таго, што патупае ножкай і пазлуе на адсутнасць каментара з боку кіраўніка Беларусі. Далейшым яго планам будзе заява самога Зяленскага ці кагосьці са світы, якія заявяць, што «Беларусь прыбрала тэхніку пасля нашага папярэджання».

У той жа час замоўчванне можа быць і спосабам дачакаць, пакуль украінцы ўдараць першымі, каб стварыць у вачах насельніцтва шок нечаканасці, уражанне, што не Беларусь «пачала першай», што краіна стала ахвярай агрэсіі.

«Ёсць ужо пэўныя, скажам так, моманты, пра якія будзе даложана кіраўніку дзяржавы. Рашэнне будзе прынята. Але ўцягнуць Беларусь у канфлікт не ўдасца. Мы за мір, разважлівасць, за вырашэнне ўсіх пытанняў дыпламатычным шляхам», — заявіў адносна следства па атацы на беларускі аўтобус у Бранскай вобласці Расіі старшыня Рады бяспекі РБ Аляксандр Вальфовіч.

У нядзелю ўсе дзяржаўныя СМІ Беларусі распаўсюдзілі заяву міністра абароны Віктара Хрэніна.

«Ваенная стратэгія Беларусі накіраваная на тое, каб гарантаваць бяспеку сваіх грамадзян, і не накіраваная на ўцягванне ва ўзброены канфлікт, — заявіў міністр. — Беларускі бок абмяжоўваецца назіраннем за сітуацыяй і трымае на межах мінімальна неабходны кантынгент войскаў», — сказаў ён.

У 2022 годзе ўдар на Кіеў быў нанесены з тэрыторыі Беларусі пры лагістычнай дапамозе беларускага боку і падтрымцы лукашэнкаўскага прапагандысцкага апарата. Ва Украіне загінулі дзясяткі тысяч людзей, акупаваныя некалькі абласцей. Пасля паразы бліцкрыгу расійскія сухапутныя войскі пакінулі Беларусь, але беларускі ВПК і прапагандысцкая машына працягвалі абслугоўваюць расійскую армію. 

Дэкларавана размяшчэнне ў Беларусі расійскай атамнай зброі і «Арэшніка», што змяніла баланс сілаў у рэгіёне і выкліча адпаведны адказ НАТА.

Беларуская апазіцыя не раз папярэджвала, што саўдзел у агрэсіі зробіць краіну закладніцай імперскіх амбіцый Масквы і аб'ектам удару ў адказ. 

Святлана Ціханоўская 19 чэрвеня заклікала зрабіць усё, каб не дапусціць уцягвання Беларусі ў вайну.

Мікола Статкевіч заклікаў улады не збіваць украінскія дроны, калі тыя будуць ляцець на расійскія рэтранслятары.

Калі ж удары будуць нанесеныя і па нафтаперапрацоўчых заводах і «Азоце», Лукашэнка не зможа рабіць выгляд, што «все хорошо, прекрасная маркіза», папярэджвае Статкевіч.

Рыторыка Кіева пачала мяняцца з пачатку 2026 года. 19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з ультыматумам. Ён запатрабаваў цягам тыдня дэмантаваць рэтранслятары ў памежных раёнах Беларусі, якія выкарыстоўваюцца для навядзення расійскіх дронаў на цэлі ва Украіне. Інакш, папярэдзіў Зяленскі, гэта зробіць сама Украіна. Ён таксама ўказаў на пастаўкі паліва з Беларусі ў Расію. 20 і 21 чэрвеня ён двойчы паўтарыў сваё папярэджанне.

Гэты ўльтыматум выстаўлены на фоне патавай сітуацыі на франтах Данбаса, Запарожжа і Сумшчыны ды ўзмацнення ўкраінскіх атак углыб расійскай тэрыторыі.

Каментары66

  • Хрэнузубы
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • политзек
    23.06.2026
    Надеюсь, что их демонтирует именно Украина. ну чтобы у гауляйтера небыло больше иллюзий о мощи своей говноармии.
  • Непамяркоўны
    23.06.2026
    Разгубленасць. Не ведаюць "красаўцы" што рабіць. Гэта і не мірнае насельніцтва тэрарызаваць.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць