Грамадства3030

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім

Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заявіла пра сур'ёзнае стаўленне да сігналаў з Кіева адносна бяспекі ў рэгіёне і звярнулася да беларусаў. 

Святлана Ціханоўская. Фота: офіс палітыка

Святлана Ціханоўская заявіла, што беларускія дэмакратычныя сілы сур’ёзна ставяцца да ўсіх сігналаў, якія паступаюць ад украінскага боку адносна ўцягвання Беларусі ў вайну і бяспекі ў рэгіёне.

«Ва Украіны ёсць усе падставы быць пільнай: менавіта з беларускай тэрыторыі ў 2022 годзе пачалося расійскае ўварванне, і сёння рэжым Лукашэнкі працягвае падтрымліваць расійскую агрэсію», — адзначыла яна.

Паводле яе слоў, на гэтым тыдні ў Кіеве Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне правяла круглы стол, на якім эксперты і прадстаўнікі BELPOL прадставілі інфармацыю пра мілітарызацыю Беларусі і планы Расіі па далейшым уцягванні нашай краіны ў вайну. Гэтыя пагрозы нельга ігнараваць або недаацэньваць — да іх неабходна ставіцца з поўнай сур’ёзнасцю.

«Украіна размаўляе з Лукашэнкам мовай сілы, бо менавіта яе ён разумее лепш за ўсё. Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім», — адзначыла яна.

Ціханоўская нагадала, што рэжым Лукашэнкі застаецца саўдзельнікам агрэсіі. Ён прадастаўляе тэрыторыю і інфраструктуру, дапамагаючы Расіі наводзіць удары па ўкраінскіх гарадах, пастаўляе Расіі зброю, паліва і абсталяванне для расійскай ваеннай машыны.

«Калі Лукашэнка сапраўды хоча міру, ён павінен даказаць гэта не словамі, а канкрэтнымі дзеяннямі: спыніць любую падтрымку агрэсіі», — сказала яна.

Яна звярнулася да беларусаў:

«Я ведаю, што беларусы супраць вайны. Таму звяртаюся да кожнага з вас: беражыце сябе і не дазваляйце ўцягнуць сябе ў чужую вайну. Не паддавайцеся прапагандзе, не верце ў навязаныя страхі і варожасць. Не станавіцеся інструментам у чужых імперскіх амбіцыях — бо гэта не наш выбар.

Нашая агульная задача — не дапусціць, каб Беларусь была канчаткова ўцягнутая ў вайну. Гэта адпавядае перш за ўсё нацыянальным інтарэсам нашай краіны».

Каментары30

  • Bielarus
    19.06.2026
    Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім
    ====
    Мураўёў-вешальнік павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім
    Лаўрэньцій Цанава павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім
    =====

    А што, у расійскага шавіністага ёсьць пэўныя сантымэнты да беларускага "народца", які жыве на "клочке земли" з мовай, на якой "нельзя выразить ничего великого"? Зараз ён фактычна рэпрэсуе большасьць грамадзтва, што супраць яго. Была б яго воля - ён бы беларусаў - у Сібір, Курапаты. Нездарма ён забараніў фільм пра Курапаты. Як яго перакручае ад гэтых "сьвядомых", "змагароў".
  • Ds
    19.06.2026
    Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім..
    На ім, ягоных дзецях і ўнуках.
  • Indrid Cold
    19.06.2026
    Лука дагуляўся. А лукашысты і хатаскрайнічкі - ну як, стабільна ўсё? Бізнес робіцца? Працягвайце лічыць што лука выгаднейшы?

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць