Спорт22

Аргенціна датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. З пяці яе галоў пяць забіў Месі

Зборная Аргенціны датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету па футболе 2026 года, перамогшы каманду Аўстрыі з лікам 2:0 у матчы другога тура групы J.

Фота: AP Photo/Ashley Landis

Ужо на пачатку сустрэчы аргенцінцы атрымалі права на пенальці пасля парушэння правілаў супраць Лаўтара Марцінэса. Аднак Ліянэль Месі не змог адкрыць лік, прабіўшы міма варот.

Тым не менш, перад перапынкам капітан Аргенціны выправіў сітуацыю і забіў першы мяч пасля перадачы з левага фланга. Гэты гол стаў для 38‑гадовага форварда 17‑м на чэмпіянатах свету, што дазволіла яму стаць найлепшым бамбардзірам ва ўсёй амаль стогадовай гісторыі турніру.

Ужо ў даданы час другога тайма Месі аформіў дубль і яшчэ больш палепшыў свой рэкорд, давёўшы колькасць галоў на мундыялях да 18.

У першым туры Аргенціна разграміла Алжыр з лікам 3:0 (там, дарэчы, таксама ўсе галы забіў Месі), а Аўстрыя перамагла Іарданію — 3:1. Пасля двух матчаў аргенцінцы маюць шэсць ачкоў і ўжо гарантавалі сабе месца ў плэй-оф. Аўстрыя з трыма ачкамі займае другое месца ў групе.

Чэмпіянат свету 2026 года праходзіць у ЗША, Мексіцы і Канадзе. Упершыню ў гісторыі турніру ў ім удзельнічаюць 48 нацыянальных зборных. З кожнай групы ў стадыю плэй-оф выходзяць дзве найлепшыя каманды, а таксама восем найлепшых зборных з тых, якія занялі трэція месцы.

Каментары2

  • Penaldo
    22.06.2026
    Но я все равно лучший футболист!
  • Жвір
    23.06.2026
    А быў блізка, каб зрабіць другі хет-трык, але не рэалізаваў пеналь...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць