Летні адпачынак ля вады на Нарачы папоўніўся новай актыўнасцю: на пляжы «Урлікі» запусцілі прагулачны катамаран. Гэта магчымасць убачыць звыклыя краявіды з вады і правесці час у спакойнай атмасферы.

Маршрут зроблены так, каб паказаць самыя прыгожыя ўчасткі ўзбярэжжа. Адпраўленне адбываецца ад пляжа «Урлікі», далей катамаран рухаецца ў бок былой вёскі Сцепянёва, піша Narachanka.by.
— Зваротны шлях праходзіць уздоўж воднай лініі ў напрамку турыстычнай стаянкі «Антонісберг», што дазваляе дэталёва разгледзець берагавую лінію і атрымаць асалоду ад лёгкага ветрыку. Важна адзначыць, што прагулка не прадугледжвае высадкі на бераг — увесь маршрут праходзіць выключна па воднай паверхні, — адзначыла спецыяліст па маркетынгу санаторыя «Прыазёрны» Вольга Купрэвіч.

Працягласць воднай экскурсіі складае каля адной гадзіны. Рэйсы адпраўляюцца кожныя дзве гадзіны — з 10:00 да 20:00.
Такі графік дазваляе лёгка выбраць зручны час для прагулкі.
Кошт білетаў
Кошт паездкі складае 20 рублёў для дарослых (з 15 гадоў). Дзіцячы білет абыйдзецца ў 12 рублёў (7—14 гадоў), а дзеці да 6 гадоў могуць пракаціцца бясплатна.
Білеты даступныя ў касе на назіральнай вежы «Панарама» — каля яе і адбываецца адпраўленне катамарана.
Катамаран выходзіць у рэйс пры наборы мінімум 5 чалавек.

Дарэчы, там выбіраюць назву для катамарана. Сярод прапаноў: Алеся, Надзея, Мара, Прыазёрчык, Aqua Bliss, Stella Maris, Aura, Адысея, Sunset, Эгей, Nereida.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары