Грамадства77

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён

У Мінску працягваецца падрыхтоўка да рэалізацыі аднаго з найбуйнейшых горадабудаўнічых праектаў апошніх гадоў — будаўніцтва новага жылога раёна Зялёны Бор. Пачаць узвядзенне першых аб'ектаў плануюць напрыканцы 2026 года, а да 2030‑га тут маюць намер пабудаваць каля 952 тысяч квадратных метраў жылля, разлічанага прыкладна на 36,5 тысячы жыхароў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Новы раён размесціцца на ўсходняй ускраіне сталіцы, паблізу Калодзішчаў і ў напрамку Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Тэрыторыя плошчай амаль 1,9 тысячы гектараў доўгі час заставалася лясным масівам, які сфармаваўся на месцы былога вайсковага палігона. Больш за 80% гэтай тэрыторыі займаюць лясы, таму пры распрацоўцы праекта асаблівую ўвагу надалі захаванню прыроднага ландшафту.

Канцэпцыя Зялёнага Бору з'явілася яшчэ ў пачатку 2010‑х гадоў, калі ў Мінску пачалі шукаць новыя тэрыторыі для маштабнага жыллёвага будаўніцтва. Праект неаднаразова дапрацоўваўся, а яго рэалізацыя адкладвалася з-за неабходнасці развіцця транспартнай і інжынернай інфраструктуры, а таксама пасля грамадскіх абмеркаванняў з жыхарамі суседніх населеных пунктаў.

Раён ствараецца як паўнавартасная гарадская прастора, дзе жыхары змогуць карыстацца ўсёй неабходнай інфраструктурай побач з домам. Тут плануецца пабудаваць чатыры дзіцячыя сады, школы, паліклінікі, бальніцу, станцыю хуткай медыцынскай дапамогі, спартыўныя аб'екты, гандлёвыя цэнтры, пажарнае дэпо і грамадскія прасторы. Праект таксама прадугледжвае стварэнне паркаў, сквераў і бульвараў, якія дазволяць захаваць зялёны характар тэрыторыі.

Асобная ўвага надаецца транспартнай даступнасці. Зялёны Бор злучаць з Мінскам новыя магістралі, а ў перспектыве прадугледжана магчымасць арганізацыі хуткаснага рэйкавага злучэння. Для аўтамабіляў запраектаваныя наземныя стаянкі, шматузроўневыя гаражы і падземныя паркінгі, што павінна зрабіць двары больш свабоднымі і камфортнымі.

Развіццё раёна будзе адбывацца паэтапна. На першым этапе, да 2030 года, плануецца сфармаваць некалькі жылых кварталаў. У далейшым агульная плошча шматкватэрнага жылля перавысіць 2,9 мільёна квадратных метраў, а разам з грамадскай і вытворчай забудовай агульная плошча ўсіх аб'ектаў складзе больш за 4 мільёны квадратных метраў, што зробіць Зялёны Бор адным з найбуйнейшых новых раёнаў Мінска.

Каментары7

  • вавілонская вежа
    20.07.2026
    Мінск і... спадарожнікі
  • да
    20.07.2026
    «С Минска надо уходить, строить только в крайнем случае»
  • Ао-во
    20.07.2026
    Усіх беларусаў пераселяць у Мінск , каб было прасьцей прыкончыць. Пераязджайце-пераязджайце… будзеце есьці хімічную ежу, дыхаць выхлапнымі газамі, піць ваду з хлёркаю, а адключаць электрыку і ацяпленьне то мерзнуць і дохнуць як мухі ў гэтых шпакоўнях. Затое культурнымі городскімі жыцілямі станеце, на обшчэпонятном разгаварываць будеце, а ў выпадку вайны можна адразу з паветра ўсіх накрыць… ну самі ж захацелі…

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы2

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы2

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць