Нерухомасць55

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў

Сёння адбыўся аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць для будаўніцтва жылых дамоў і вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі ў Мінскім і Бярэзінскім раёнах. Пра яго вынікі піша Realt.

Усяго на аўкцыён былі выстаўлены 23 участкі, з іх 22 — у Мінскім раёне і 1 — у Бярэзінскім. 

Бараўлянскі сельсавет прапанаваў на аўкцыён 5 участкаў. 

Два надзелы ў Ляскоўцы на вуліцы Шчаслівай, 17А і 17Б маюць плошчу па 22 соткі. Іх выставілі на таргі па аднолькавай пачатковай цане — па 250 000 рублёў. Да будучых дамоў можна падвесці электрычнасць і газ.

На першы лот падалі 5 заявак. Яго прадалі за 535 897 рублёў (192 326 даляраў па курсе Нацбанка).

На другі лот паступіла 7 заявак. Яго купілі за 536 000 рублёў (192 363 даляры).

Участак у Малінаўцы на вуліцы Цэнтральнай, 65Б мае 12 сотак, там таксама ёсць электрычнасць і газ. На яго прэтэндавалі 3 чалавекі. Пры стартавай цане 150 000 рублёў надзел прадалі за 215 000 рублёў (77 160 даляраў).

Па самай высокай пачатковай цане — за 306 342 рублі — быў выстаўлены вялікі ўчастак (25 сотак) з электрычнасцю і газам у вёсцы Валяр’янава. На яго падалі адну заяўку. Лот прадалі адзінаму заяўніку за 321 659 рублёў (115 439 даляраў).

Калодзішчанскі сельсавет прапанаваў на аўкцыён два зямельныя надзелы.

Адзін участак размешчаны ў пасёлку Гарадзішча на вуліцы Цяністай, 19А. Плошча надзела складае 14 сотак, ёсць магчымасць падвядзення электрычнасці і газу. Купіць участак пажадалі 5 чалавек. Пры пачатковай цане 80 500 рублёў лот прадалі за 172 559 рублёў (61 929 даляраў).

Другі зямельны надзел знаходзіцца ў аграгарадку Калодзішчы на вуліцы Серабрыстай, 33. Ён налічвае 16 сотак, абсталяваны электрычнасцю, газам і водаправодам. Яго выставілі на таргі за 150 000 рублёў. На лот паступіла 10 заявак.

У выніку яго прадалі за 475 000 рублёў (170 471 даляр).

Больш падрабязную інфармацыю аб лотах і выніках продажаў участкаў глядзіце ў табліцы.

Каментары5

  • Хи-хи
    20.06.2026
    Как бы не пришлось продвать обратно,скажем так,в связи с текущими событиями 😉😊 А то устроили в стране колхозное Монако
  • Так
    20.06.2026
    Ё, ёсць. На паперы. Як і ўсё астатняе ў нашай краіне.
  • Говори правду
    20.06.2026
    Хи-хи, Хочешь прийти и грабить?

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць