Спорт1313

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН

Трамп лічыць, што прэзідэнта ФІФА паважаюць ва ўсім свеце.

Джані Інфанціна і Дональд Трамп рыхтуюцца ўручаць медалі пасля фіналу чэмпіянату свету. Фота: Jacquelyn Martin / AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хацеў бы бачыць прэзідэнта ФІФА Джані Інфанціна на пасадзе генеральнага сакратара ААН, паведамляе New York Post.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) зблізіўся з Трампам падчас арганізацыі і правядзення чэмпіянату свету па футболе 2026 года. У снежні мінулага года ён уручыў Трампу прэмію міру ФІФА.

Паводле крыніцы выдання, блізкай да прэзідэнта ЗША, Трамп лічыць, што Інфанціна «паважаюць ва ўсім свеце», і прызнае, што «ён валодае асаблівай здольнасцю аб'ядноўваць людзей».

Новы генеральны сакратар ААН будзе абраны сёлета на змену партугальцу Антонію Гутэрышу, які пакіне пасаду ў канцы снежня. Каб заняць гэтую пасаду, Інфанціна неабходна будзе атрымаць падтрымку ўсіх 15 членаў Савета Бяспекі ААН, пры гэтым пяць пастаянных членаў маюць права вета. Пасля гэтага кандыдатуру павінна будзе зацвердзіць Генеральная Асамблея ААН.

Пакуль незразумела, ці сам Інфанціна зацікаўлены ў пасадзе генеральнага сакратара ААН і наколькі падрабязна Трамп абмяркоўваў з ім гэтае пытанне. Аднак, як адзначае New York Post, кіраўнік ЗША бачыць рэальную магчымасць для такога прызначэння на фоне сямі кандыдатаў, якіх адзін з інсайдараў ахарактарызаваў як «слабых».

Каментары13

  • Thank you, President Trump!
    22.07.2026
    Дай Бог, каб нарэшце гэтае ААН узначаліў хтосці, хто мае сапраўдны вопыт і умее рабіць справы, а не ляпаць языком!
  • 123
    22.07.2026
    Гэны інфтыл вельмі выканаўчы, рудаму патрэбен добры слуга.
  • Лапідарныя думкі
    22.07.2026
    Добра што не НАТА

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць