Грамадства1010

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

26‑гадовы мінчук Аляксей Лосеў мае ўсе шансы стаць самым маладым беларускім мультымільянерам, які ўсяго дабіўся сам. Праўда, ёсць нюансы. Незвычайная бізнэс-гісторыя разгортваецца ў сталіцы. 

Аляксей Лосеў

Аляксей Лосеў — знешне нічым не адметны малады мінчук. Нарадзіўся ў простай сям'і. Бацька, праўда, з судзімасцямі, але з ім хлопец і не рос. Выхоўваўся мамай. Скончыў школу, займаўся веславаннем, нават меў бронзавы медаль чэмпіянату Мінска ў сваім узросце.

Амаль адразу пасля заканчэння школы пачаў працаваць у «Мінск-Арэне» інструктарам. Паралельна, у 2020-м, адкрыў ІП. 

У канцы 2023 года Лосеў зарэгістраваў сваю першую кампанію. ТАА «Прайм Дыстрыб’юшн» займаецца анлайн-продажам кітайскіх вэйпаў — завозіла іх невялікімі партыямі, афармляла сертыфікаты. На піку ў Лосева афіцыйна працавалі шэсць чалавек.

Але роўна праз два гады нешта пайшло не так — «Прайм Дыстрыб’юшн» пайшла ў банкруцтва праз заяву падатковай Цэнтральнага раёна Мінска. Да Лосева выстаўленыя патрабаванні больш чым на 160 мільёнаў рублёў!

Пры гэтым стрэсці з яго ўдалося толькі каля 800 тысяч рублёў у выглядзе, як можна меркаваць, вэйпаў.

На гэтым прыгоды Лосева не скончыліся. Літаральна на днях у банкруцтва пайшла яшчэ адна яго кампанія, ТАА «Вэйп Экспарт», адкрытая ў сярэдзіне 2025-га. Зноў па заяве МНС Цэнтральнага раёна Мінска. Гэтым разам сума налічанай запазычанасці — больш за 43 мільёны рублёў.

Калі ў суме, то малады мінчук, па меркаванні падатковай, недаплаціў каля 205 мільёнаў рублёў (гэты $71 мільён у эквіваленце). Калі ўявіць, што гэтыя грошы рэальна былі нясплачаныя, а не з'яўляюцца вынікам крэатыўных налічэнняў падатковай, якая замест прыбыткаў, напрыклад, вырашыла налічыць падатак з усяго абароту, то Аляксея можна было б упэўнена лічыць самым маладым беларускім мультымільянерам. 

Праўда што, па матэрыялах апошняга суда, браць з Лосева няма чаго, а сам ён на судовыя пасяджэнні не ходзіць. Пры гэтым хлопец не за кратамі, ён знаходзіцца ў анлайне ў сацсетках.

Каментары10

  • Ліпень
    22.07.2026
    Крэдыт. Там жа напісана - патрабаванні крэдытораў.
    А так, пацан ішоў да поспеху. Але не там - вэйпы забіваюць здароўе моладзі, і не так - набраў, відаць крэдытаў на авось-небось. Ну ды і вось...
    Ці другі варыянт - фармальны кіраўнік сеткі кампаній, што найбольш імаверна, дарэчы.
  • Ваўкалак
    22.07.2026
    Цикава, Лосеў у ласінах. Патрыятычных.
  • Зиц председатель
    22.07.2026
    Фунт

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя2

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны1

Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка5

У Оршы запусцяць новае кітайскае прадпрыемства

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК12

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя2

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць