Культура11

Беларускія словы ператвораныя ў іерогліфы. Брыло і Вакараў выдалі канцэптуальны альбом

У выдавецтве «Логвінаў» выйшаў канцэптуальны альбом дызайнера Артура Вакарава «Тутэйшы дзэн». Кніга змяшчае кароткія вершы ў японскім стылі ад паэткі Сабіны Брыло і самога Артура Вакарава, піша bellit.info.

«Тутэйшы дзэн. Словы вершаў Сабіны Брыло на дызайны словаў Артура Вакарава. Да сёння такая графічная эстэтыка была недасяжная аніводнай мове, акрамя японскай. Але ж беларуская — самая маляўнічая? Так. І гэты альбом — доказ. Разгадваць словы і сэнсы — цалкам эстэцкі дзэн. Гуляць, дык гуляць: вялікі фармат, шчыльная папера, дасканалы друк», — гаворыцца ў анатацыі на сайце выдавецтва Lohvinau.eu, дзе кнігу можна купіць.

Сам аўтар і дызайнер Артур Вакараў гэтак расказвае пра стварэнне кнігі:

— Наша мова, як і іншыя заходнія, алфавітная. Працэс чытання — гэта раскадаванне абсалютна нейтральных літар, якія, калі склаліся ў знаёмыя словы і сказы, набываюць сэнс і эмоцыю. З іерагліфічнымі па-іншаму: успрымаецца непасрэдна вобраз. Cвядомасць не «прамаўляе» словы, знак працуе наўпрост як вобразная адзінка. Таму кажуць, што іерогліфы — гэта больш семантычнае чытанне, а алфавіты — фанетычнае.

Я не стараўся адпавядаць канонам класічнай японскай каліграфіі (гэтым і без мяне займаецца дастаткова шмат людзей). Ды і немагчыма дасканала перадаць нашу кірыліцу і лацінку праз наяўныя кампаненты іерагліфічнага пісьма. Я ўзяў агульны настрой: складанасць, графічнасць, разнастайнасць. Скарыстаў галоўны прынцып, што іерогліф — гэта карцінка з гісторыяй і эмоцыяй. Тое, што пры чытанні іерогліфаў вока чытача спыняецца, разглядае.

Так, іерогліфы патрабуюць больш высілкаў для прачытання, але лепш запамінаюцца, як філасофскія сэнсы. Дзесьці бачыў трапную метафару, што алфавітнае чытанне — гэта маршрут па знаёмай вуліцы, а іерагліфічнае — павольны шпацыр па парку.

Каментары1

  • Малевіч
    30.07.2026
    Мне не зразумела, але хай будзе. Можа каму спатрэбіцца.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць