Грамадства3333

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

У самой краме праблемы не бачаць.

Крама «Цукерачка» ў Мазыры. Фота: Яндэкс.карты

Дзіўную гісторыю няўдалага працаўладкавання распавяла ў Threads беларуска Аліна Сахарава. Сама яна з Гомеля, але пераехала ў Мазыр і цяпер актыўна шукае працу на новым месцы.

Нядаўна Аліна прыйшла на стажыроўку ў краму «Цукерачка», што знаходзіцца на кірмашы «Славянскі».

Аліна Сахарава. Фота з яе інстаграма

Спачатку і дзяўчыну, і працадаўцу ўсё задавальняла: Аліну ўзялі на стажыроўку, адмовіўшы іншым кандыдаткам. Але на чацвёрты дзень узнікла нечакана праблема.

Высветлілася, што ў краме няма свайго туалета. Супрацоўнікам прапаноўваюць хадзіць у грамадскі туалет, які належыць кірмашу — і плаціць грошы за наведванне.

Па словах Аліны, яна даведалася, што іншыя супрацоўніцы крамы вымушаны мяняць пракладкі ў дні менструацыі проста на складзе, дзе знаходзіцца салодкая прадукцыя — каб сэканоміць і лішні раз не аплачваць паход у туалет.

Неабходна дадаць, што працоўны дзень прадавачкі ў гэтай краме — 10 гадзін.

Дзяўчына прызнаецца, што была ў шоку, бо ніколі не чула пра такое. Яна вырашыла ўдакладніць у дырэктаркі, ці дакладна ўсё зразумела. Тую нічога не засмуціла: «Ну так, усе ходзяць па 10 гадоў, і ніхто не абураецца, я ўвогуле адзін раз на дзень хаджу». На што я ёй растлумачыла, што ў кожнага чалавека арганізм працуе па-рознаму (камусьці трэба і тры разы схадзіць, а раптам у чалавека цыстыт, крытычныя дні і гэтак далей). У такія дні наведванне прыбіральні ніяк не можа быць адзін раз на дзень. Таксама спытала, чаму арганізацыя не аплачвае туалет, калі свайго няма, на што мне было сказана: гэта нармальна, мы заўсёды так працуем».

На гэтай дзіўнай ноце супрацоўніцтва скончылася. Пры гэтым стажыроўку Аліне так і не аплацілі: «Я прыходзіла і ўвесь час працавала на касе, займалася фасоўкай прадукцыі, выкладкай на вітрыны. Адна справа, калі б я прыходзіла і сядзела проста на крэсле, дык, вядома, пра якую аплату можна казаць, але калі я працавала там як належыць, то прабачце. Тут самае сапраўднае парушэнне заканадаўства аб працы (абавязак наймальніка арганізаваць санітарна-бытавое забеспячэнне работнікаў)».

У каментарыях з'явілася жанчына, якая працуе ў краме на іншым кірмашы, і падзялілася сваім досведам: «У нас на кірмашы прыбіральня платная для ўсіх, але супрацоўнікам кірмашу ўсе ўладальнікі аплачваюць гэтыя выдаткі з разліку тры наведванні на дзень. Хочаш часцей, дык ужо за свае грошы».

Аліна ж паведаміла, што ўжо пачала пісаць скаргі на краму ў розныя інстанцыі. Афіцыйны акаўнт «Цукерачкі» прыйшоў у каментары да допісу — не проста так, а з пагрозамі засудзіць Аліну за паклёп.

Спачатку, праўда, у «Цукерачцы» пераконвалі каментатараў, што ўсё ў іх добра: «У нашай краме створаны ўсе неабходныя ўмовы для адпачынку. Чайнік і мікрахвалевая печ, супрацоўнікі могуць гатаваць гарачыя напоі і разаграваць ежу ў любы час. Ракавіна з гарачай і халоднай вадой для забеспячэння гігіенічнасці і зручнасці».

Але ў выніку ўсё ж крама была вымушаны прызнаць: унітаза ў павільёне «Цукерачкі» няма, а супрацоўнікам сапраўды неабходна карыстацца грамадскім туалетам за ўласныя грошы.

А пасля і ўвогуле крама пачала блытацца ў апраўданнях. Спачатку напісала: «Мы разумеем, што гэта можа даставіць пэўныя нязручнасці, таму ў канцы месяца мы кампенсуем гэтыя выдаткі нашым супрацоўнікам праз прэміі і надбаўкі».

Пасля лагічнага пытання Аліны, чаму ж ёй тады не распавялі пра такую сістэму кампенсацыі, крама здала назад: «У нашых абмеркаваннях не ўказвалася, што гэтыя прэміі прызначаны для пакрыцця выдаткаў на прыбіральню. Прэміі і надбаўкі з'яўляюцца часткай агульнай сістэмы ўзнагароджання за працу і вынікі працы супрацоўнікаў».

Каментары33

  • Страна рабов...
    03.08.2026
    И я так понимаю, сотни, если не тысячи людей по всей стране так работают, платят за право сходить в туалет на работе - и не мяукают. Ганьба...
  • Божечки-кошечки
    03.08.2026
    Надеюсь люди, которые в 2026 году что-то покупают на рынках, начнут думать головой.
  • Лука терпел и всем велел
    03.08.2026
    Дед вон на многочасовые мероприятия памперс надевает - берите пример!

Цяпер чытаюць

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць