Эканоміка1616

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries

Каля 22 тысяч беларускіх кампаній і прадпрымальнікаў апынуліся пад пагрозай велізарных страт праз пажары на расійскіх складах Wildberries. Паколькі маркетплейс можа паспрабаваць спісаць усё на форс-мажор, айчынны бізнэс заклікае Мінэканомікі ўмяшацца на найвышэйшым узроўні і праз дыпламатычныя каналы прымусіць гіганта рытэйлу выплаціць кампенсацыі.

Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko

Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў звярнуўся да першага намесніка міністра эканомікі Івана Вежнаўца з просьбай тэрмінова арганізаваць сумесную працоўную нараду і выпрацаваць план дзеянняў па абароне беларускага бізнэсу.

Сваю пазіцыю саюз аргументуе тым, што на складах маркетплейса ў Расіі захоўваюць сваю прадукцыю больш за 22 тысячы суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь, і наступствы пажараў ствараюць істотную пагрозу для беларускай эканомікі.

Юрыдычна адмова ў выплаце кампенсацый не мае падстаў, даводзяць прадпрымальнікі, бо беларускія прадаўцы заключалі аферту з мясцовай юрыдычнай асобай ТАА «ІМВБРБ». У сувязі з гэтым «спробы спасылацца на пажары на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі не могуць разглядацца як падстава для адмовы ў кампенсацыі на падставе абставін неадольнай сілы», лічаць аўтары звароту. 

Паколькі тавары перадаваліся на падставе дамоваў паміж самім Wildberries і ўладальнікамі складоў, «беларускія суб'екты гаспадарання-прадаўцы не маюць ніякай магчымасці ўплываць на захаванасць сваіх тавараў» і не нясуць за гэта адказнасці.

Зараз эксперты саюза ўжо выпрацавалі план дасудовай фіксацыі страт і рыхтуюць глебу для «калектыўнай судовай абароны», калі маркетплейс адмовіцца пакрываць шкоду мірным шляхам.

«Улічваючы неадназначную сітуацыю… эксперты прыйшлі да высновы аб неабходнасці аб'яднання намаганняў дзелавой супольнасці і кампетэнтных органаў дзяржаўнага кіравання… Час і высокі ўзровень каардынацыі намаганняў у дадзеным выпадку граюць вырашальную ролю», — даводзяць прадпрымальнікі.

Каментары16

  • Arthur Gay Co
    04.08.2026
    Лол, не
  • Andrus
    04.08.2026
    Уши от мёртвого осла, будет компенсация)
  • Нефанатка
    04.08.2026
    В спорт-лото уже писали?

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла3

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец12

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт6

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла3

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць