Меркаванні66

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 20

Палітык і экс-палітвязень у сваім новым эсэ, апублікаваным у сваім тэлеграм-канале, закранае незвычайную тэму жніва.

«Інфармацыі ў зняволенні вобмаль. Асабліва, калі гадамі сядзіш у адзіночнай камеры (гэта аналаг ПКТ у калоніі для асабліва небяспечных рэцыдывістаў). Нават тэлевізар не бачыў за ўвесь час там. Незалежных грамадска-палітычных газет і часопісаў у краіне не засталося. Мусіў нават выпісваць «Советскую Белоруссию». Тым болей, што навык савецкіх часоў па здабычы інфармацыі з прапаганды нікуды не знік. Здабытая такім чынам інфармацыя нярэдка выклікала вялікія пытанні да замоўнікаў прапаганды.

Напрыклад, пару гадоў таму ў штотыднёвым дадатку да той жа «Советской Белоруссии», які завецца «Саюз», прачытаў, што ў Бранскай вобласці РФ шырока выкарыстоўваецца пшаніца беларускай селекцыі. Там жа прачытаў, што сярэдняя ўраджайнасць гэтай пшаніцы па ўсёй вобласці — 80 цэнтнераў з гектара.

А ў самой газеце, без дадатку, было напісана, што ўраджайнасць пшаніцы ў суседніх з Бранскай Магілёўскай ды Гомельскай абласцях Беларусі — каля 20 цэнтнераў з гектара. У 4 разы меней! Адразу ўзнікла маса пытанняў. Адкуль такая каласальная розніца?

Глеба? Падобная, амаль што аднолькавая.

Клімат? Падобны, мо на Магілёўшчыне і Гомельшчыне нават павінна быць крыху цяплей. Бо ў нашым рэгіёне, чым больш на Ўсход, тым халадней.

Тэхніка? Павінна хапаць, бо МТЗ ды «Гомсельмаш» ужо, мабыць, не ведаюць, куды падзець свае трактары ды камбайны.

Людзі? Дык на Браншчыне нібыта такія ж — нашчадкі радзімічаў, якія яшчэ ў канцы XIX стагоддзя лічылі сябе беларусамі. У лейтэнантскім юнацтве сустракаў салдат з Браншчыны, якія размаўлялі на добрай беларускай мове, хоць і здзіўляліся, калі я ім пра гэта казаў.

Моцныя традыцыі земляробства? Дык у познія савецкія часы Бранская вобласць разам са Смаленскай былі ледзь не прыкладам разбурэння сельскагаспадарчай вытворчасці і дэградацыі вёскі.

Пасяўны матэрыял? У дадзеным выпадку — там і там пшаніца беларускай селекцыі, калі ў нас яе яшчэ не замянілі кітайскай.

Дык у чым прычына такой велізарнай розніцы ва ўраджайнасці цяпер?

Не сачыў, але, здаецца, крамлёўскія начальнікі па тэлевізару хлебаробаў вырошчваць хлеб не вучаць, на верталёце над палеткамі не лётаюць. Ды й небяспечна там зараз лётаць — могуць і збіць. Нягледзячы на вайну з Украінай, «бітву за ўраджай» у РФ не вядуць, штрафных батальёнаў адмыслова для гэтай «бітвы» не ствараюць, мабілізацыі ва ўстановах і прадпрыемствах для яе не праводзяць. Нават лепшыя камбайнёры там з кожнага праса перадавым досведам не дзеляцца.

Але ж у выніку — у іх 80, а ў нас толькі 20.

А мо, якраз у гэтым і прычына, што не вучаць, не лезуць з публічнымі парадамі, не лётаюць і не вядуць бітваў, а проста не замінаюць людзям рабіць сваю спрадвечную справу ды зарабляць?

Скажу шчыра, я не стаў тады хаваць гэтай сваёй высновы. Наадварот, шырока дзяліўся ёй з суседзямі з ШІЗА і ў адзіночках.

Не ведаю, магчыма, менавіта таму дадзеныя пра ўраджайнасць пшаніцы ва ўсходніх абласцях Беларусі з таго часу так цяжка адшукаць. Бо мяне там слухалі ўважліва. Напрыклад, можна было расказаць рэальную анекдатычную гісторыю сукамернікам у ШІЗА, а потым, па вяртанні ў адзіночку, пачуць яе з радыёкропкі ўжо ў пераказе вядомага персанажа. Мо, таму цяпер і публікуюцца дадзеныя толькі пра ўраджайнасць у асобных перадавых сельгаспрадпрыемствах ды ў заходніх рэгіёнах краіны, якім пашанцавала быць вызваленымі на 20 гадоў пазней.

Але ўсё гэта не дае адказу на пытанне, чаму, усё ж, у суседняй, некалі занядбанай, вобласці Расіі ўраджайнасць у 4 разы вышэй, чым у нас? Гэтае пытанне ўзнікае кожны раз, калі выпадкова трапляеш на шматлікія рэпартажы пра ўборачную, на тэлевізійныя павучанні галоўным начальнікам хлебаробаў, як ім працаваць, на інтэрв'ю перадавікоў жніва. Але замест адказу ў галаве чамусьці круціцца жартоўная прыказка, зноў жа, з лейтэнанцкага юнацтва: «Дело было не в бобине, раздолбай сидел в кабине».

Каментары6

  • анекдот
    14.08.2026
    а у них точно 80?

    А то вспомнился анекдот:
    — Доктор, мне всего 51, но в постели я уже практически ничего не могу. А Рабиновичу 70, и он говорит, что для него два-три раза за ночь — обычное дело. Как быть?
    — А вы тоже говорите!
  • "ворованное зерно"?
    14.08.2026
    Надо смотреть, такая ли урожайность в других областях России и была ли она такой до начала СВО, потому что вполне возможно, что за выращенный в Брянской области урожай выдают зерно из Донбасса, чтобы Украина не предъявляла претензии с покупателям, как это было, к примеру, с Израилем
  • Отец Засандалий
    14.08.2026
    Ачуняу. Можно садить по новой.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць