Грамадства66

Прадалі з малатка сядзібу ў Падароску, якую забралі ў мецэната Падкарытава

Гістарычную сядзібу Чачотаў — Бохвіцаў у Падароску Ваўкавыскага раёна нарэшце прадалі. За маёнтак на аўкцыёне 20 жніўня змагаліся 10 прэтэндэнтаў. У выніку яго кошт вырас са стартавых 450 рублёў амаль да 201 тысячы рублёў, піша «Радыё Свабода».

Тэрыторыя Маёнтка Падароск да таго, як яго забралі ва ўласніка. Крыніца: Google maps

Таргі на Беларускай універсальнай таварнай біржы працягваліся 4 гадзіны 17 хвілін. За гэты час удзельнікі зрабілі 4457 ставак. Новым уладальнікам стала юрыдычная асоба з Мінска. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Да гэтага сядзібу некалькі разоў спрабавалі прадаць. З лістапада 2025 года яе выставілі на аўкцыён чатыры разы, першапачаткова вызначыўшы кошт больш чым у 2,16 мільёна рублёў. Аднак ніводнага ахвотнага тады не знайшлося.

Раней маёнтак належаў расійскаму бізнэсмену з беларускімі каранямі Паўлу Падкарытаву, вядомаму сваёй надзвычайнай прыхільнасцю і асабістай заангажаванасцю ў беларускае нацыянальнае адраджэнне. Ён набыў сядзібу ў 2013 годзе прыкладна за 118 тысяч даляраў і планаваў стварыць там турыстычны комплекс. За дзесяць гадоў інвестар уклаў у праект каля мільёна даляраў, падвёў камунікацыі і аднавіў уязную браму. У палацы таксама дзейнічала часовая экспазіцыя ў 14‑ці залах, прысвечаная гісторыі шляхты Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійскай Імперыі.

У 2023 годзе ўлады канфіскавалі сядзібу ў папярэдняга інвестара, заявіўшы пра невыкананне ім умоў. На самай справе ў гэтым выразна відаць палітычны падтэкст, бо канфіскацыя супала з шырокай кампаніяй па разгроме ў Беларусі любых праяваў незалежнай ад уладаў грамадскай актыўнасці. Некалькі ключавых супрацоўнікаў «Маёнтка Падароск» былі арыштаваныя і пэўны час правялі за кратамі.

Пасля гэтага маёнтак зноў пачалі выстаўляць на продаж.

Падароская сядзіба з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Яе пабудавалі ў канцы XVIII стагоддзя. Маёнтак на працягу гісторыі меў шмат уладальнікаў, а апошнімі з іх былі прадстаўнікі роду Бохвіцаў. Раман Бохвіц быў сынам вядомага філосафа Фларыяна Бохвіца. Ягонага сына Отана савецкія ўлады арыштавалі ў 1939 годзе, пазней ён памёр у турме ў Ваўкавыску.

Паводле ўмоў цяперашняга продажу, новы ўладальнік павінен пачаць выкарыстоўваць маёнтак не пазней чым праз тры гады пасля падпісання дамовы куплі-продажу альбо ў тэрміны, вызначаныя праектнай дакументацыяй.

Каментары6

  • Пільны
    21.08.2026
    Я так зразузумеў па фота, што за мільён даляраў мецэнат накрыў будынак металадахоўкай, падвёў вадаправод і электрычнасьць і нешта зрабіў з ўязной брамай?
  • Дэталі
    21.08.2026
    Пільны, Зрабіў сучасны і вялікі па плошчы дах (навес) над руінамі гаспадарчай пабудовы. Плюс пацікаўцеся, колькі можа каштаваць праект аднаўлення такой сядзібы.
  • "меценат"
    22.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну34

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць