Грамадства2020

Ціханоўскі: Ютуб выплаціў мне амаль $40 тысяч рэкламнага даходу, налічанага яшчэ за 2020 год

На святкаванне дня нараджэння ў Лос-Анджэлесе ён патраціў $130 — на газіроўку і некалькі бутэлек алкаголю.

Сяргей Ціханоўскі на тым самым святкаванні ў Лос-Анджэлесе. Фота: інстаграм Lucia_vargus

Былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі адрэагаваў на публікацыю «Нашай Нівы» пра адзначанне ім у Лос-Анджэлесе дня нараджэння. Яго абурыла тое, што ў загалоўку прысутнічала словазлучэнне «з размахам».

Як сцвярджае Ціханоўскі, асабіста ён патраціў на гэты вечар усяго $130 — на газіроўку і некалькі пляшак алкаголю. Памяшканне яму дапамаглі арганізаваць сябры, якія таксама прынеслі некалькі тартоў і яблыкі. Святкаванне праходзіла ў звычайны будны дзень, а сабралася на яго каля 50 чалавек. Таму ніякага размаху, маўляў, не было. 

Аднак гэтая сітуацыя стала для Ціханоўскага нагодай, каб паразважаць увогуле пра грошы і фінансаванне. 

«Я не атрымліваю грантаў на свой канал і ніколі іх не атрымліваў. Пры гэтым праца некаторых людзей на маім канале аплачвалася за кошт грантавага фінансавання, агульны аб'ём якога складаў €10 000 на месяц, гэта значыць €120 000 на год. Сёння некаторыя з іх кажуць, што гэта быў выключна «заробак», замоўчваючы крыніцу гэтага фінансавання і адначасова расказваючы аўдыторыі пра тое, якія гранты нібыта атрымаў я», — піша Ціханоўскі.

«І калі ўжо ўзнікла пытанне, адкуль у мяне грошы на жыццё ў ЗША і на той самы неверагодны «размах» за $130, адкажу адкрыта.

Нядаўна YouTube выплаціў мне трохі менш за $40 000 рэкламнага даходу, налічанага яшчэ за 2020 год. Акрамя таго, пасля майго вызвалення мне дапамагалі прадстаўнікі беларускай дыяспары і бізнэсу — людзі, якія цэняць тое, што я зрабіў. Я ім за гэтую дапамогу шчыра ўдзячны», — працягвае ён сваю фінансавую справаздачу.

А пасля таго рэзка крытыкуе СМІ і блогераў, якія «атрымліваюць фінансаванне ад еўрапейскіх і іншых заходніх арганізацый», але, на яго думку, не рупяцца пра «захаванне хаця б базавых журналісцкіх стандартаў». Таму ў Сяргея Ціханоўскага саспела ідэя сабраць пабольш такіх фактаў і паслаць іх «заходнім партнёрам», каб тыя «ўлічвалі якасць і адказнасць атрымальнікаў пры прыняцці рашэнняў пра далейшае фінансаванне».

Аднаму такую задачу пацягнуць цяжка, таму Ціханоўскі просіць падтрымкі сваёй ініцыятывы ў грамадскасці, заклікаючы яе збіраць і высылаць яму «факты, спасылкі і доказы». Калі ж іх назбіраецца ўдосталь, то тады ў планах «сістэматызаваць і перадаць тым арганізацыям, якія прымаюць рашэнні пра фінансаванне», а «калі будзе патрэба — можна будзе абмеркаваць і калектыўны зварот ці петыцыю».

Каментары20

  • Ё
    25.08.2026
    Ахаха. Будзе неверагодна ва ўсіх сэнсах, калі Ціханоўскі збярэ доказы на Нашу Ніву і пазбавіць вас грантаў. А так тапілі за Сярогу, так тапілі, так з Пазняка кпілі, калі ён назваў персанажа істотай, што пастаянна гавора неўпапад.
    Толькі баюся, што Сярога замахнецца, але Света адвядзе руку. Не ў першы раз. А было б неверагодна. )
  • Федзя - Дзічь
    25.08.2026
    Паслухайце ягоныя прамовы , ад іх ванітуе
  • Дзед Барадзед
    25.08.2026
    Калі б яшчэ далі год прымусова "на волі" пад наглядам у Беларусі, можа што б і зразумеў, а так, як ёсць.

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць