Свет33

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што можа арганізаваць сустрэчу з Уладзімірам Пуціным хоць цяпер, але не бачыць у ёй сэнсу, пакуль бакі не будуць гатовыя заключыць мірнае пагадненне. Пра гэта ён сказаў падчас размовы з журналістамі ў Белым доме.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

«Ён [Пуцін] зрабіў бы гэта, калі б я захацеў. Але я хачу правесці сустрэчу тады, калі мы будзем гатовыя заключыць мірнае пагадненне», — заявіў Трамп.

Ён дадаў, што хацеў бы наладзіць добрыя адносіны як з Расіяй, так і з Украінай: «Я хачу, каб у нас былі добрыя адносіны з Расіяй, з Украінай, з усімі. Гэта было б выдатна для бізнесу. У Расіі велізарная тэрыторыя і вельмі каштоўныя землі. Там адбываецца шмат добрага. Але не, мы маглі б правесці гэтую сустрэчу — гатовы паспрачацца, я мог бы зрабіць гэта неадкладна. Я хачу правесці яе тады, калі гэтая вайна будзе падыходзіць да канца. І я думаю, што так і будзе».

Трамп таксама заклікаў кіраўнікоў Расіі і Украіны спыніць баявыя дзеянні.

«Пуціну і Зяленскаму варта спыніць гэтую дурную вайну», — заявіў ён.

На думку Трампа, дамовіцца аб міры замінае асабістая непрыязнасць паміж Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім.

«Ведаеце, я спыніў восем войнаў. Восем. Некаторыя з іх лічыліся значна больш складанымі для спынення, чым гэтая, і я дамогся іх спынення. Але паміж двума прэзідэнтамі існуе велізарная варожасць», — сказаў кіраўнік Белага дома.

Раней паведамлялася, што дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф падчас закрытага візіту ў Маскву прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу Трампа, Зяленскага і Пуціна.

Каментары3

  • Ведаеце, я спыніў восем войнаў. Восем.
    03.09.2026
    Из них одна была межгалактическая.
    Но путинская для меня самая сложная.
  • З пункту гледжання навукі
    03.09.2026
    для яго напрошваецца адзін тэрмін. Ён пачынаецца з "даўба".
  • Яхта путина потеряла страх
    03.09.2026
    Ведаеце, я спыніў восем войнаў. Восем., и виюне ходила в воды юк, ес и нато.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць