Свет2323

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна

Раней прэзідэнт Расіі не бачыў ва Украіне самастойнага перамоўшчыка і лічыў, што дамаўляцца трэба з ЗША.

Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта РФ і Украіна, а іншыя краіны могуць толькі падтрымаць і дапамагчы. Пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму.

«Дамовіцца паміж сабой павінны перш за ўсё Расія і Украіна. А ўсе астатнія краіны гатовыя падтрымаць і дапамагчы. І не толькі Злучаныя Штаты, але і краіны, якія тут прысутнічаюць», — сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, напрыклад, Кітайская Народная Рэспубліка пастаянна звяртае на гэта ўвагу і ўсяляк спрыяе таму, каб праблема была вырашаная, перш за ўсё мірнымі сродкамі. «Старшыня Сі Дзіньпін, калі мы з ім сустракаемся, таксама пастаянна ўздымае гэтае пытанне», — расказаў расійскі лідар.

Пуцін мяркуе, што ёсць шанец на ўрэгуляванне ва Украіне.

«Ці ёсць шанцы? Так, на мой погляд, яны ёсць», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, кантакты з Украінай па лініі спецслужбаў працягваюцца.

Цяперашняя заява Пуціна пра тое, што дамаўляцца павінны найперш Расія і Украіна, кантрастуе з ранейшай рыторыкай. Пуцін неаднаразова называў украінскае кіраўніцтва «нелегітымным» і «тэрарыстамі», заяўляў, што не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім, а галоўным перамоўным партнёрам Масквы лічыў ЗША. Яшчэ некалькі дзён таму Пуцін казаў, што з цяперашнімі ўладамі Украіны Расія перамоў весці не будзе.

Каментары23

  • %
    03.09.2026
    Не бачу ніякай змены рыторыкі. У словаў Пуціна стары сэнс, менавіта Украіна павінна прыняць умовы Расеі, а астатнія павінны гэтаму паспрыяць
  • Шляхціч Завальня
    03.09.2026
    Што ж ты фраер здаў назад
  • Paging agent Krasnov
    03.09.2026
    Заўтра на Truth Social: Я спыніў ВОСЕМ войнаў, але ў ГЭТЫМ выпадку дамовіцца паміж сабой павінны ПЕРШ за ўсё Расія і Украіна.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць