Здарэнні

Хлопец вывез за мяжу 10 тысяч даляраў пенсіянеркі і схаваў пад дрэвам. Атрымаў на «абед» 100 рублёў

20‑гадовы работнік сталічнай АЗС стаў кур'ерам махляроў.

Усё пачалося з паведамлення ў месенджары. Невядомы прадставіўся супрацоўнікам Белпошты і сказаў, што прыйшоў заказны ліст ад Міністэрства адукацыі, а каб яго атрымаць, трэба назваць шасцізначны код, які прыйшоў на электронную пошту. Хлопец так і зрабіў.

Адразу пасля гэтага яму патэлефанавалі па відэасувязі і сталі пераконваць, што махляры ўжо выкарыстоўваюць гэтыя даныя для пераводу грошай на замежныя рахункі ад яго імя. Спалохаўшыся крымінальнай адказнасці, хлопец пагадзіўся выконваць «канфідэнцыйныя заданні», каб даказаць сваю невінаватасць.

Яго папрасілі сустрэцца з пажылой жанчынай, забраць у яе пакет з грашыма і вывезці грошы за мяжу. Хлопцу сказалі, што пенсіянерка сама стала ахвярай махляроў і на яе аформілі крэдыт, а ён дапамагае яе выратаваць.

Малады чалавек зрабіў усё, як яму загадалі: забраў у жанчыны больш за 10 тысяч даляраў, адвёз іх за мяжу і схаваў пад дрэвам у абумоўленым месцы. За сваю працу ён атрымаў ад «куратара» каля 100 рублёў «на абед» і загад вяртацца ў Мінск.

Затым яго затрымалі. У міліцыі праводзяць праверку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць