Свет1010

Пасля перамогі АдГ скандальны кубак «Армія Расіі» выставілі на аўкцыён

Цана дайшла амаль да 2000 еўра.

Фота: P_Plattform / x.com

Намеснік кіраўніка «Альтэрнатывы для Германіі» ў зямлі Саксонія-Анхальт Ханс-Томас Цільшнайдэр вырашыў зарабіць на кубку, які стаў прычынай скандалу падчас выбарчай кампаніі.

Чорны кубак з чырвонай зоркай і надпісам «Армия России» стаяў у выбарчым офісе Цільшнайдэра. Bild запытаўся ў палітыка, чаму той трымае ў сябе сімволіку арміі, якая напала на Украіну.

«Мне яго нехта падарыў. Я не хацеў яго выкідаць», — адказаў тады Цільшнайдэр. Ён заявіў, што кубак для яго нічога асаблівага не азначае, а пра расійскае ўварванне ва Украіну сказаў: «Гэта не наша вайна».

Пазней з’явілася іншая версія паходжання кубка. Палітык назваў яго сувенірам з паездак у Расію ў 2023 або 2024 годзе — ужо пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Пасля перамогі АдГ на выбарах Цільшнайдэр выставіў кубак на eBay, назваўшы яго «самым небяспечным кубкам Германіі».

Пачатковая цана складала адзін еўра. На момант напісання навіны за лот прапаноўвалі ўжо 1982 еўра: было зроблена 63 стаўкі, а да заканчэння таргоў — яшчэ восем дзён.

6 верасня АдГ атрымала ў Саксоніі-Ангальце 43,8% галасоў і стала найбуйнейшай фракцыяй зямельнага парламента, але не здабыла абсалютнай большасці.

Каментары10

  • Вольга
    08.09.2026
    Цікава, чаму не спынілася на 1488?
  • Гiшпанскi сорам
    08.09.2026
    "Не ваша вайна"? Пачакайце крыху - стане вашай. З ёлупнямi заўсёды так адбываецца.
  • money
    08.09.2026
    храните и скупайте белорусскую официальную фотопропаганду,в том числе кружки с Рыгоравичем, скоро и на них можно будет заработать много евро ;)

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць