Грамадства2424

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску

У Беларусі часова прыпынілі рэгістрацыю новых заяўнікаў у спіс чакання на падачу дакументаў на італьянскую візу праз візавы цэнтр VFS. Пра гэта 15 верасня 2026 года паведаміў VFS Belarus у каардынацыі з Пасольствам Італіі ў Беларусі.

Рэгістрацыя новых заяўнікаў у спіс чакання закрытая да далейшага паведамлення. Калі яе адновяць, пакуль невядома. Афіцыйна прыпыненне звязана з чаканнем далейшых указанняў ад італьянскага пасольства.

Тыя, хто паспеў зарэгістравацца да прыпынення, могуць не хвалявацца: іх рэгістрацыя застаецца сапраўднай, а месца ў чарзе захоўваецца. Новы запыт падаваць не трэба, бо гэта не паўплывае на пазіцыю ў чарзе і не паскорыць атрыманне даты для падачы дакументаў.

Зарэгістраваным заяўнікам раяць рэгулярна правяраць электронную пошту, якую яны пазначылі падчас рэгістрацыі. Менавіта туды будуць дасылаць інфармацыю пра даступныя даты і час падачы. Таксама варта правяраць папку са спамам, бо паведамленні ад VFS могуць трапляць туды.

Пра аднаўленне рэгістрацыі новых заяўнікаў візавы цэнтр паведаміць дадаткова на сваім сайце.

Раней паведамлялася, што падазраваны ў дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыга атрымаў візу ў пасольстве Італіі ў Мінску. Нямецкія следчыя выйшлі на двух меркаваных удзельнікаў спробы атакі беспілотнікамі з выбухоўкай на аэрапорт. Адзін з іх — расіянін, якога нямецкія ўлады звязваюць з ГРУ, другі — грамадзянін Беларусі, які раней трапляў у поле зроку еўрапейскіх праваахоўных органаў.

Каментары24

  • ваван
    15.09.2026
    Хмм, почему дружеские страны НЕ взял в кавычки...????
  • Хмм
    15.09.2026
    ваван, прости, забыл тебя спросить. Больше не повторится.
  • Indrid Cold
    15.09.2026
    Падтрымка вайны і лукі - гэта зашквар. Зашкварных нам у еўропе не трэба, сядзіце дома

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць