Грамадства11

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын

У Гомельскай вобласці затрымалі 44‑гадовага неаднаразова судзімага мінчука, які выдаваў сябе за супрацоўніка сілавых структур, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

Спачатку мужчына пад выглядам супрацоўніка сілавых структур прапанаваў дапамагчы 42‑гадовай дачцэ пенсіянера, у якога знайшлі боепрыпасы і выбухоўку, пазбегнуць прыцягнення да крымінальнай адказнасці. За гэта ён схіліў жанчыну да перадачы хабару.

Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што гэта быў толькі адзін з эпізодаў яго дзейнасці. Звычайна мужчына шукаў на сайтах знаёмстваў і ў грамадскіх месцах Мінска адзінокіх забяспечаных жанчын.

Ён уваходзіў у давер, пачынаў з жанчынамі блізкія адносіны і прадстаўляўся высокапастаўленым супрацоўнікам Міністэрства абароны. Каб стварыць уражанне сапраўднага афіцэра, ён дэманстраваў вайсковую форму з пагонамі, хоць на самой справе не меў дачынення ні да аднаго з сілавых ведамстваў.

Пад рознымі выдуманымі прычынамі мужчына выманьваў у жанчын значныя сумы грошай. Некаторыя пацярпелыя аддавалі яму свае ашчаджэнні, а таксама бралі на сябе крэдыты, каб перадаць яму грошы.

На гэты момант следства ўстанавіла частку пацярпелых. Агульная сума нанесенай ім шкоды складае каля 150 тысяч даляраў. Распачатая крымінальная справа. 

Каментары1

  • Ёсік
    02.10.2026
    Што за злачынцы, якія пераапранаюцца ў мусаўцаў, ручкаюцца зь імі, атрымліваюць граматы ды падзякі. А як жа вашае западло? Крымінальнік нацягнуў на сябе пагоны мусаўскія. Куды глядзяць аўтарытэты крымінальнага сьвету?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць