Кіно

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Гэта будзе прыквел пра лэдзі Ваялет.

Пяты сезон «Брыджэртонаў», у цэнтры якога — рамантычная гісторыя Франчэскі і Мікаэлы, ужо знаходзіцца ў вытворчасці і выйдзе на экраны ў наступным годзе. Але гэта далёка не адзіны праект у сусвеце серыяла. Netflix абвясціў пра новы спіноф-прыквел, прысвечаны лэдзі Ваялет Брыджэртон — маці сям'і Брыджэртонаў, піша Vogue.

У серыяле «Каралева Шарлота» мы ўжо бачылі юную Ваялет Леджэр у выкананні Коні Джэнкінс-Грыг, аднак новы серыял, верагодна, пакажа наступны этап яе жыцця — знаёмства з Эдмундам, закаханасць, шлюб і першыя гады іх сямейнага жыцця.

Пазней муж і жонка стануць бацькамі васьмярых дзяцей, а іх шлюб абарвецца праз заўчасную смерць Эдмунда.

Cюжэт будзе заснаваны на аповесці Джуліі Куін Violet in Bloom, якая распавядае гісторыю кахання Ваялет і Эдмунда — ад першай іскры да вяселля, мядовага месяца і нараджэння дзяцей. Хто сёлета сыграе юную Ваялет, пакуль невядома.

Але Netflix, падобна, не збіраецца на гэтым спыняцца. Раней Том Верыка пацвярджаў, што ў распрацоўцы знаходзяцца і іншыя спінофы. Паводле яго слоў, стваральнікі ўжо абмяркоўваюць новыя гісторыі, бо вялікі ансамбль персанажаў «Брыджэртонаў» адкрывае мноства магчымасцяў для асобных сюжэтных ліній.

Таму цалкам магчыма, што наперадзе на нас чакаюць новыя прыгоды маладой лэдзі Дэнберы, асобная гісторыя лэдзі Фезерынгтан або, чаму б і не, самастойны серыял пра Крэсіду Каўпер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць