Спорт33

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн

У лонданскім тэатры «Паладыум» адбылася цырымонія ўручэння найпрэстыжнейшай футбольнай прэміі «Залаты мяч» (Ballon d’Or). 

Гары Кейн. Фота: AP Photo/Kin Cheung

Найлепшым футбалістам сёлета прызналі капітана зборнай Англіі Гары Кейна, які за мінулы сезон забіў 12 галоў за нацыянальную каманду і 61 гол за мюнхенскую «Баварыю».

Англійскія футбалісты не атрымлівалі «Залаты мяч» на працягу апошніх 25 гадоў пасля таго, як лаўрэатам 2001 года стаў Майкл Оўэн.

Сярод жанчын найлепшай стала нападаючая зборнай Іспаніі Алексія Путэльяс. У складзе «Барселоны» яна ў гэтым сезоне выйграла чэмпіянат Іспаніі, Лігу чэмпіёнаў УЕФА, Кубак Іспаніі і Суперкубак краіны. Для Путэльяс гэта ўжо трэці «Залаты мяч» у кар’еры.

Трэці раз узнагароду найлепшаму маладому футбалісту атрымаў 19‑гадовы нападнік «Барселоны» Ламін Ямаль, які гэтым летам стаў чэмпіёнам свету ў складзе зборнай Іспаніі. У жаночай катэгорыі другі год запар прыз дасталася Вікі Лопес — нападаючай «Барселоны» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Найлепшымі трэнерамі мужчынскіх і жаночых каманд журы назвала Луісa дэ ла Фуэнтэ, які ўзначальвае зборную Іспаніі, і Перэ Рамэу, трэнера жаночай каманды «Барселоны». У жаночым футболе клубам года таксама прызналі «Барселону», а сярод мужчынскіх каманд перамог французскі «Пары-сэн-Жэрмэн».

Юбілейная цырымонія ўпершыню прайшла ў Лондане, а не ў Парыжы. Такім чынам арганізатары ўшанавалі памяць першага ўладальніка «Залатога мяча» — англічаніна Стэнлі Мэцьюза, які атрымаў гэтую ўзнагароду ў 1956 годзе. Узнагароду Гары Кейну ўручыў славуты ў 1990‑я і нулявыя гады бразілец Раналда.

Дарэчы, за некалькі гадзін да цырымоніі на афіцыйным сайце «Залатога мяча» з’явілася паведамленне, што ўзнагароду найлепшаму футбалісту атрымаў Гары Кейн. Пазней журналісты знайшлі там падобныя публікацыі з імёнамі іншых прэтэндэнтаў — Ламіна Ямаля і француза Кіліяна Мбапэ з мадрыдскага «Рэала». Прадстаўнік прэміі патлумачыў, што гэта былі загадзя падрыхтаваныя тэксты пра ўсіх галоўных фаварытаў.

Каментары3

  • %
    27.10.2026
    І гэта правільна
    А сапляк Ямаль яшчэ пачакае, не дарос
  • 1
    27.10.2026
    100% заслужана. Лепшы год у яго кар'еры.
  • Žvir
    27.10.2026
    I heta spraviadliva !

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць