Спорт

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

Партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду стаў першым у гісторыі прафесійным футбалістам, чый сукупны валавы заробак за кар’еру перавысіў 2 мільярды даляраў. У гэтых падліках улічваюцца даходы да выплаты падаткаў і камісійных агентам. Адпаведныя разлікі правялі аналітыкі часопіса Forbes.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Amr Nabil

41‑гадовы Крышціяну Раналду дагэтуль выступае за саудаўскі клуб «Аль-Наср» і зборную Партугаліі. Паводле прагнозаў, у сезоне 2026/2027 яго даход складзе каля 300 мільёнаў даляраў. Прыкладна 250 мільёнаў з гэтай сумы прыпадае на заробак у клубе з Эр-Рыяда, яшчэ 50 мільёнаў — на спонсарскія кантракты, асабістыя бізнэс-праекты і рэкламныя пагадненні.

Другім у рэйтынгу самых высокааплатных футбалістаў застаецца 39‑гадовы аргенцінец Ліянэль Месі, які выступае за амерыканскі клуб «Інтэр Маямі». Паводле прагнозаў, у 2026 годзе ягоны даход ад футбола і рэкламы складзе 145 мільёнаў даляраў. Чакаецца, што ў найбліжэйшыя 12 месяцаў сукупны заробак Месі за кар’еру таксама можа перасягнуць 2 мільярды даляраў.

У першую дзясятку футбалістаў з найбольшымі гадавымі даходамі, паводле прыведзеных ацэнак, таксама ўваходзяць:

  • француз Кіліян Мбапэ з мадрыдскага «Рэала» — 100 мільёнаў даляраў;
  • нарвежац Эрлінг Холанд з «Манчэстэр Сіці» — 85 мільёнаў;
  • бразілец Вінісіус Жуніёр з «Рэала» — 76 мільёнаў;
  • іспанец Ламін Ямаль з «Барселоны» — 55 мільёнаў;
  • сенегалец Садыё Манэ з «Аль-Насра» — 54 мільёны;
  • англічанін Джуд Белінгем з «Рэала» — 45 мільёнаў;
  • англічанін Гары Кейн з мюнхенскай «Баварыі» — 42 мільёны;
  • егіпцянін Махамед Салах — 40 мільёнаў.

Фінансавы поспех Раналду звязаны і з яго спартыўнымі дасягненнямі. За кар’еру ён пяць разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў, стаў чэмпіёнам Еўропы ў складзе зборнай Партугаліі і выступаў за шэраг вядучых еўрапейскіх клубаў, у тым ліку лісабонскі «Спортынг», «Манчэстэр Юнайтэд», мадрыдскі «Рэал» і турынскі «Ювентус».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць