Навука і тэхналогіі

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне

Связаная з расійскімі спецслужбамі групоўка APT29 (вядомая таксама як Cozy Bear ці Midnight Blizzard) выкарыстоўвае легітымныя і скапіяваныя сайты, каб непрыкметна красці даныя з неабноўленых смартфонаў на базе iOS і Android.

Фота: Stock Catalog/flickr.com/CC BY 2.0

Як высветлілі аналітыкі кампаніі Sekoia ў сярэдзіне кастрычніка 2026 года, зламыснікі ўбудавалі шкоднасны код на рэальныя і падробленыя рэсурсы ў ЗША, Украіне, Чэхіі і Балгарыі, паведамляе партал Cybersecuritynews.

Атака ішла трыма шляхамі: праз прамое заражэнне сайтаў (у прыватнасці, украінскай газаздабыўной кампаніі і вайсковага партала ў Балгарыі), стварэнне фішынгавых копій (напрыклад, сайта гатэля Raffles London у Вялікабрытаніі побач з Міністэрствам абароны) і ўзлом украінскага SEO-трэкера Plerdy, праз які скрыпт UltimateFingerprinter трапіў на тысячы іншых пляцовак.

Калі карыстальнік са старой версіяй сістэмы заходзіць на такі сайт, схаваны ў бібліятэцы AngularJS скрыпт правярае прыладу і запускае адпаведны ланцужок эксплойтаў. На старых iPhone (ад iOS 16.0 да iOS 18.5) з дапамогай набору эксплойтаў DarkSword хакеры могуць выкрасці файлы cookie, паролі з Keychain, базы даных WhatsApp і Telegram, фота, кантакты і файлы з iCloud Drive. Актуальная версія iOS — 27.

На смартфонах Android з браўзерам Chrome версій 139—145 шкоднасная праграма AndroSnitch збірае захаваныя лагіны, гісторыю праглядаў і налады Wi-Fi, пры гэтым чамусьці абыходзячы мадэль Samsung Galaxy S25 Ultra. Актуальная версія Chrome — 156.

Усе скрадзеныя даныя адпраўляюцца на сервер хакераў без замацавання ў сістэме, што сведчыць пра аператыўны збор выведвальнай інфармацыі, у першую чаргу супраць дыпламатаў і вайсковага сектара. Паколькі атака выкарыстоўвае ўжо вядомыя ўразлівасці, адзіны надзейны спосаб абароны — гэта тэрмінова абнавіць iOS і браўзер Chrome да апошніх версій або замяніць прылады, якія больш не падтрымліваюцца вытворцамі.

Каб абараніць свой смартфон ад падобных атак, спецыялісты раяць трымацца некалькіх правілаў:

  • Тэрмінова абнавіце сістэму і браўзеры: устанавіце апошнія версіі iOS, Android і Google Chrome, бо эксплойты працуюць толькі на старых, ужо выпраўленых распрацоўшчыкамі памылках.
  • Замяніце старыя прылады: калі ваш тэлефон больш не атрымлівае актуальных абнаўленняў бяспекі ад вытворцы, ён застаецца безабаронным перад такімі нападамі.
  • Уключыце рэжым блакіроўкі (Lockdown Mode) на iPhone: калі вы знаходзіцеся ў групе рызыкі, гэтая функцыя ў наладах бяспекі Apple жорстка абмяжоўвае выкананне складаных вэб-скрыптоў у браўзеры.
  • Выкарыстоўвайце двухфактарную аўтэнтыфікацыю з фізічнымі ключамі (YubiKey) або праграмамі-генератарамі кодаў (OTP) і рэгулярна завяршайце невядомыя актыўныя сесіі ў наладах пошты, Telegram і WhatsApp.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту62

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

Армія хакераў сусветнага класу Паўночнай Карэі — сакрэтная зброя, якая ўзламала Binance2

«Мы ўсе ў шоку». Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць