Грамадства88

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 

Карыстальнікі Threads заўважылі памылку ў беларускамоўнай версіі сайта фабрыкі «Камунарка». У складзе прадуктаў побач з тлушчамі і вугляводамі была пазначана і колькасць вавёрак у грамах.

Недарэчную памылку заўважыў карыстальнік _fudo_trueno_, ён заклікаў фабрыку ў сацсетках «перастаць дадаваць вавёрак у шакалад!». На гэты допіс звярнуў увагу гомельскі тэлеграм-канал «Сільные новості».

Беларусы да памылкі паставіліся з гумарам. У каментарах пад пастом людзі пішуць:

«Ды гэта ж жорсткае абыходжанне з вавёркамі!»;

«Спачатку ў вавёрак адабралі арэхі, а потым іх разам дадалі ў шакалад»;

«Гэта дадатковы бялок, вы нічога не разумееце!»;

«Ды ў іх там паўсюль вавёркі, у кожным прадукце) Куды глядзіць Міністэрства прыроды?»;

«Можа, ніякай памылкі няма? З паркаў ноччу прападаюць вавёркі»;

«Маглі б і болей «вавёркаў» пакласці, ну насамрэч».

Прадстаўнікі фабрыкі «Камунарка» патлумачылі, што памылка чыста тэхнічная, а на саміх наборах цукерак пераклад зроблены правільна:

«Памылка друку, на якую звярнулі ўвагу, адлюстроўваецца на сайце (і толькі на сайце) — гэта тэхнічная памылка, якая выявілася ў выніку працы аўтаматычнага сэрвісу перакладаў. На ўсіх упакоўках набору цукерак «Жадаю Вам» пераклад цалкам карэктны. Праўкі на сайце для гэтага прадукта будуць унесеныя ўжо да канца дня».

І сапраўды, памылкі на сайце неўзабаве выправілі.

Каментары8

  • Рудабелка
    27.08.2026
    Справа не ў дэфіцыту какао, а ў беларушчыне. Смачна есці!
  • Андрусь
    27.08.2026
    Алег Жывадзёраў, вавёркі - гэта яшчэ і паказнік лубочнай або сапраўднай беларускасці.
  • белороссіяніны
    28.08.2026
    > аўтаматычнага сэрвісу перакладаў
    Ну і вось да чаго мы дайшлі. На беларускіх прадпрыемствах ужо не ведаюць беларускае мовы і карыстаюцца сэрвісамі перакладаў каб перакласьці з чужынскага "языка" на родную мову. І гледзячы па адказу Камунаркі - у іх нават нічога не пстрыкае ў галаве калі першасная крыніца этыкеткі беларускіх прадуктаў чамусьці раптам на расейскай, для іх гэта цалкам нармальна, яны проста "памылку выправяць" у гэтым канкрытным выпадку, а потым далей будуць з расейскае перакладаць.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць