Культура

Акварэльны шпацыр па Мінску (Празе, Гамбургу)

Прага, Венецыя, Гамбург, Мінск… У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ідзе аўтарская выстава «Акварэль. Гарадскі пейзаж» Ігара Сухарукава.

Прага, Венецыя, Гамбург, Віцебск, Мінск. Пакручастыя вулкі, старыя забудовы, спічастыя дахі ратушаў і касцёлаў. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Незалежнасці, 47) ідзе аўтарская выстава «Акварэль. Гарадскі пейзаж» мінскага мастака Ігара Сухарукава.

Наведнікам выставы прапанаваны пухкі, акварэльны шпацыр па вулках еўрапейскіх гарадоў. Штосці ў Сухарукава малявалася з натуры, штосці з накідаў ці фатаграфіяў, але пэўная частка экспазіцыі — чыстая фантазія. Як не дзіўна, сярод «фантазійных» працаў вылучаюцца якраз выявы роднага для мастака Мінска. На карцінах: рарытэтныя аўто, крыху інакшыя абліччы будынкаў, нямодная мода мінакоў, адным словам — рэканструкцыя Мінска ўзору 60-ых.

— Мне хацелася ажывіць мінскі пейзаж, які ўжо сто разоў выяўляўся ў мастацтве, — кажа Ігар Сухарукаў, які нарадзіўся ў 1977 г., і таму не мог бачыць сваёй «натуры». — На канец 90-х, калі я маляваў Мінск 60-х, гэты рэтра-прыём быў новай творчай канцэпцыяй.

Для Сухарукава, які скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў, а цяпер працуе выкладчыкам на кафедры дызайну Мінскага інстытута кіравання, Мінск — гэта ўлюбёныя мясціны і матэрыял для замалёвак. Аднак мастак лічыць, што «творцу няважна, вуліцы якога горада перад ім, галоўнае — знайсці, выявіць прыгляднае ў непрыглядным».

Аўтарская выстава Ігара Сухарукава працягнецца да 5-га верасня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна6

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Дасталі. Мытнікі запрасілі мужчыну на асабісты надгляд — той абурыўся і раздзеўся дагала13

Гарачая лінія з Беларуссю па лініі арміі працуе незалежна ад палітыкі — камандуючы УС Літвы

На МКАД сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. Шэсць пасажыраў маршруткі дастаўленыя ў бальніцу1

У пад’ездзе дома ў «Мінск-Свеце» пачаліся «раскопкі». Жыхары не разумеюць, што гэта наогул такое4

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?3

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна6

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць