Грамадства2121

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі

Да 115‑годдзя беларускага пісьменніка Васіля Віткі на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа з'явіўся матэрыял пра яго. З аднаго боку гэта пазітыўна, але з другога — падыход да афармлення матэрыялу, мякка кажучы, здзівіў. 

Так прэзентуецца матэрыял пра Васіля Вітку ў тэлеграм-канале бібліятэкі

Мала таго, што сам артыкул пра Васіля Вітку напісаны выключна па-руску (нават фармальны пераход на беларускамоўную версію сайта да змены мовы не прыводзіць — яна застаецца рускай), але і ў якасці ілюстрацый да яго падабраныя выключна выданні ягоных твораў у перакладзе на гэту мову.

Хоць сам Васіль Вітка і вершы, і прозу пісаў па-беларуску. 

Скрыншот з сайта
Скрыншот з сайта

Пры гэтым у тэлеграм-канале бібліятэкі для яго чытачоў чамусьці ў дужках нават даецца пераклад назвы дзіцячага часопіса «Вясёлка», галоўным рэдактарам якога 17 гадоў быў Васіль Вітка, на рускую мову — «Радуга». Верагодна, тыя, хто вядзе канал, упэўненыя, што ягоныя чытачы беларускай мовы ўжо не ведаюць. Можна было б, вядома, падумаць, што гэта робіцца для патрэб шырокай інтэрнацыянальнай аўдыторыі канала — але ж на яго падпісаныя ўсяго 346 чалавек!

Крайнасць абсурду — што і сам Васіль Вітка па-руску ў тэлеграм-канале і часткова на сайце — «Василий Витка», хоць у псеўданімах імёны ніколі не перакладаюцца. Што відаць, дарэчы, нават на вокладках рускамоўных перакладаў ягоных кніг, дзе аўтар — «Василь Витка».

Нават унучка Васіля Віткі, вядомая мастацтвазнаўца Юлія Чарняўская, сама і ў побыце, і ў творчасці пераважна рускамоўная, была такім падыходам непрыемна ўражаная і першая выказала сваё абурэнне. 

«Не, я, канешне, удзячная. Але чаму не на беларускай? I кнiжкi таксама ў перакладзе на рускую. Навошта?», — задала Чарняўская пытанне ў фэйсбуку. 

Каментары21

  • Ніка
    21.05.2026
    Лізаць і падлізваць !- вось кірунак чыйсьці Акадэміі
  • Праўда
    21.05.2026
    На сябе паглядзіце, Чарняўская.
  • Ну
    21.05.2026
    Манкурты. Гнаць мятлой!

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць