Свет4040

Талібы дазволілі мужчынам жаніцца з дзевяцігадовымі дзяўчынкамі

Рух «Талібан» у Афганістане адмяніў мінімальны шлюбны ўзрост для дзяўчат, паведамляе выданне The Times.

Фота: Elke Scholiers/Getty Images

Да прыходу да ўлады талібаў у Афганістане мінімальны ўзрост для заключэння шлюбу складаў 16 гадоў, аднак гэтае ўзроставае абмежаванне знята. У той жа час, згодна з трактоўкай найбуйнейшай і найстарэйшай суніцкай школы ісламскага права, мінімальны ўзрост палавога выспявання складае дзевяць гадоў.

«Калі дзяўчынка дасягае палавой спеласці ва ўзросце дзевяці ці дзесяці гадоў, то, згодна з новым законам, яна дасягнула законнага ўзросту для ўступлення ў шлюб», — расказала журналістам афганская праваабаронца Хорыя Масадык.

Вярхоўны лідар руху «Талібан» Хайбатула Ахундзада раней заявіў, што рэжым талібаў вызваліў афганскіх жанчын ад «традыцыйнага прыгнёту» і вярнуў ім статус «свабодных людзей». Пры гэтым падкрэсліваецца, што Талібанам былі зробленыя «неабходныя крокі, каб забяспечыць жанчынам камфортнае жыццё і дабрабыт у адпаведнасці з ісламскім шарыятам», а ранейшыя праблемы жанчын былі звязаныя з 20‑гадовай амерыканскай акупацыяй.

Каментары40

  • Усё не так адназначна
    21.05.2026
    Той момант, калі Талібы пераплюнулі любімчыка левых Фуко.
  • .
    21.05.2026
    //Вярхоўны лідар руху «Талібан» Хайбатула Ахундзада раней заявіў, што рэжым талібаў вызваліў афганскіх жанчын ад «традыцыйных прыгнётаў» і вярнуў ім статус «свабодных людзей».//

    Сапраўдны рэфарматар. Розныя гендарныя актывісткі і феміністкі як Сідрская, Базар, Малюкова, Міцкевіч ці Шпарагі пра тое самае рэгулярна галосяць.
  • Санта Бэрримор
    21.05.2026
    Место талибов - колесить по ярмаркам в клетке.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць