Паводле прагнозу «Газпрома», кошт расійскага газу для Беларусі ў першым квартале 2011 года вырасце на 17,3% — да 230 даляраў.

Пра гэта піша «Коммерсант».

Аднак летам 2010 года Аляксандр Лукашэнка спрабаваў дамагчыся ад Масквы захавання коштаў на ўзроўні 155 даляраў за тысячу кубаметраў у 2010–2011 гадах і да 2014 г.,. калі Расія сама пяройдзе на прынцып роўнапрыбытковасці. Але поспехам гэтая ініцыятыва, як вядома, не завяршылася.

Гаворачы пра рост цэнаў на газ падчас выступу на ўсебеларускім народным сходзе, Аляксандр Лукашэнка, «відавочна, меў на ўвазе 2005—2007 гг., калі „Газпром“ насамрэч пагражаў „Белтрансгазу“ павысіць цэны з 55–80 да 200 даляраў за тысячу кубаметраў. Пасля падпісання дамовы аб пераходзе на роўнадаходныя цэны такіх праблем не ўзнікае.

У чацвёртым квартале 2010 г. Беларусь купляе газ у Расеі па 196 даляраў за тысячу кубаметраў».

Паводле «Коммерсанта», «самай эмацыйнай стала міжнародная частка выступленьня беларускага лідэра, які зрабіў чарговыя рэзкія выпады на адрас Расеі.

«Хіба гэта нармальна, што пад Новы год мы кірэчымся ў Маскве, выпрошваючы лыжку дзёгцю, барэль нафты або кубаметр газу?»

Паводле Лукашэнкі, за апошнія гады кошт расійскага газу для Беларусі вырас у чатыры разы, што, на яго думку, «ненармальна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?