Пра гэта паведаміла сёння старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна ўнесла некалькі паправак у тыя дадзеныя, якія былі абвешчаныя ўначы.

Прынамсі, у Андрэя Саннікава 2,41% галасоў , а не 2,56%. Што тычыцца Алеся Міхалевіча, то ў яго не 1,2, як перадавалася раней, а 1,02%.

Падсумаванне вынікаў праз 10 дзён звязана з навацыямі ў Выбарчым заканадаўстве. Калі раней скаргі на выбарчы працэс можна было падаваць толькі цягам аднаго дня, то цяпер -- цягам 3 дзён, яны прымаюцца да вечара серады.

На дадзены момант у ЦВК знаходзіцца сумесная скарга двух былых кандыдатаў Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава, якая была пададзена ў нядзелю раніцай, і тычыцца адмены вынікаў усяго датэрміновага галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?