daylife.com

daylife.com

Былога аргенцінскага ваеннага дыктатара Хорхе Рафаэля Відэлу прысудзілі да пажыццёвага зняволення за злачынствы супраць чалавечнасці.

Відэла, якому цяпер 84 гады, раней быў асуджаны па абвінавачванні ў забойстве больш за 30 палітычных зняволеных у 1976 годзе.

Відэла, які ўжо адбывае пажыццёвае зняволенне за злачынствы, здзейсненыя ім падчас праўлення ваеннай хунты, быў адным з больш чым 20 абвінавачаных на цяперашнім працэсе.

З 1976 па 1983 гады ў Аргенціне падвяргаліся катаванням і былі забітыя больш за 30 тысяч чалавек.

Відэла, які ўзначальваў ваенную хунту да 1981 года, лічаць галоўным архітэктарам Бруднай вайны — так называюць жорсткія дзеянні аргенцінскіх уладаў, скіраваныя на прыгнечанне і запалохванне апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?