28 студзеня адвакатка Тамара Сідарэнка сустрэлася ў ізалятары КДБ з сваім падабаронным лідарам кампаніі «Гавары праўду» Уладзімірам Някляевым.
Апошні раз спатканне з адвакатам у Някляева было 29 снежня. «Толкам паразмаўляць было немагчыма, бо гэта следчае дзеянне.
Знешне выглядае някепска. Мне здаецца, што ён не зломлены. Такі, як і быў раней», — расказвае спн. Тамара.
Сідарэнка кажа, што на выходных сустрэчы з вязнямі пакуль яшчэ нерэальныя, хоць пра такую магчымасць гаварыў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч. «Мы згодныя сустракацца і ў выходныя, і пасля шостай вечара. Абы гэтыя сустрэчы былі», — кажа Сідарэнка.
Ніякіх намёкаў ці абяцанняў, што Някляеву можа быць зменена мера стрымання не было.
0
0
0
0
0
0