Паўстанцы кантралююць усход краіны.

Паўстанцы кантралююць усход краіны.

Кадафі пагражае патапіць краіну ў агні.

Кадафі пагражае патапіць краіну ў агні.

Міністр унутраных спраў Лівіі, генерад арміі Абдэль Фатах Юніс аль-Абіды заклікаў войска далучыцца да паўсталага народу.

Міністр заявіў аб падтрымцы масавых народных выступаў супраць рэжыму Муамара Кадафі і аб сваім пераходзе на бок паўстанцаў.

Міжарабскія тэлеканалы паказалі аматарскую відэаздымку, на якой аль-Абіды сядзіць за сталом і зачытвае заяву, у якой заклікае лівійскае войска далучацца да паўстанцаў і выканаць «законныя патрабаванні народа».

Акцыі пратэсту ў Лівіі пачаліся 14 лютага. Кадафі ўжыў супраць дэманстрантаў спачатку танкі і кулямёты, а пасля і авіяцыю. У выніку маніфестанты адказалі сілай на сілу, і пратэсты перараслі ў сапраўднае паўстанне.

Сам Кадафі ў гадзінным тэлезвароце да нацыі заявіў, што не адрачэцца ўлады.

«Мы ўсю Лівію ачысцім хату па хаце, калі яны не здадуцца», — грымеў ён.

Кадафі таксама страшыў, што ўлады Лівіі «яшчэ не ўжывалі сілы» ў ходзе падзей у краіне, але «могуць ужыць, і тады ўсё будзе палаць». «Гэтыя хворыя людзі хочуць зрабіць з Лівіі ісламскі эмірат, — заявіў ён. — Я змагар. Я рэвалюцыянер з палатак. Я загіну смерцю пакутніка, калі трэба», — страшыў Кадафі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?