Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (85-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Мантэрэі (Мексіка) з прызавым фондам 220 тыс. долараў ЗША.

У другім крузе яна з лікам 6:3, 4:6, 6:0 перамагла расіянку Алу Кудраўцаву (73), з якой 20 лютага выйграла спаборніцтвы ў Мемфісе (ЗША) у парным разрадзе (прызавы фонд такі ж).

Наступная саперніца Гаварцовай — славенка Палона Херцаг (62). Гэта будзе іх першая сустрэча.

У першым раўндзе беларуская спартсменка выйграла ў чэшкі Рэнаты Ворачавай (87) — 6:3, 6:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?