Вядома, што цяпер не менш трое беларускіх грамадзян знаходзяцца ў найбольш пацярпелым ад землетрусу і цунамі японскім горадзе
Сендай.

Па словах Часовага Паверанага ў справах Беларусі ў Японіі Вячаслава Бяскостага, з аднай суайчынніцай — Юліяй Смірновай — наладжана сувязь, яна паведаміла сваякам, што з ёй усё ў парадку. Лёс астатніх не вядомы.

У нядзелю з Токіа ў Сендай выехаў расійскі консул і, магчыма, сітуацыя праясніцца. Вячаслаў Бяскосты таксама паведаміў, што ў амбасаду паступіла каля 30 званкоў ад беларусаў, якія пражываюць у розных рэгіёнах Японіі з паведамленнем, што з імі ўсё ў парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?