Пра гэта паведаміў у аўторак журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко, які прымаў удзел у адкрыцці міжнароднай выстаўкі «Ахова здароўя Беларусі-2011» у Мінску.

Васіль Жарко запэўніў, што прадукты з перавышэннем радыеактыўнага фону не паступяць на прылаўкі Беларусі. Цяпер кантроль за прадуктамі з Японіі ўзмоцнены санітарна-гігіенічнымі службамі сумесна з мытняй.

Акрамя таго, міністр адзначыў, што ў Беларусі вядзецца пастаянны маніторынг радыяцыйнага фону. «Уцечка радыяцыі на японскай АЭС не паўплывала на радыяцыйны фон у нашай краіне», — сказаў ён.

«Цяпер абстаноўка спакойная. Нязначныя радыеактыўныя пары былі зафіксаваны і на нашай тэрыторыі, аднак яны настолькі мізэрныя, што не ўяўляюць ніякай пагрозы. Падстаў для неспакою сёння няма», — падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?