У Рэчыцы міліцыя правярала ў магазіне «Юбілейны» кліентаў — хто яны і чаму прыйшлі закупляцца ў працоўны час?

Пад гэтую працэдуру трапіла прадпрымальніца, якая й паведаміла пра гэта мясцоваму прадстаўніку грамадскага руху «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Алегу Шабетніку: «Зачыніла краму міліцыя на выхадзе, і ўсіх, хто там знаходзіўся, перапісвалі, пыталіся, працуюць ці не. У тэлевізары Лукашэнка сказаў: папулярная ці не такая мера, але будзем даведвацца, дзе й хто мусіць знаходзіцца».

Падобныя метады «ўзмацнення працоўнай дысцыпліны» ўводзіліся ў 80-я гады мінулага стагоддзя падчас кіравання генсака КПСС Андропава.

Аналагічная інфармацыя раней прыходзіла з Гомеля.

Адначасова ў школах і ўстановах пачалі праверкі прысутнасці на працы і парадку на складах і нават у шафах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?