Тэрмін эксплуатацыі дызель-электроходаў кшталту «Булгарыі» не перавышае 20 гадоў, а больш доўгая эксплуатацыя магчымая толькі ў выпадку пастаяннага рамонту,
піша газета «Известия», спасылаючыся на інжынераў суднавых верфяў, са стапеляў якіх у 1955 годзе быў спушчаная «Булгарыя» — тады яшчэ «Украіна».

Паводле словаў інжынера Бедржыха Бека, намесніка кіраўніка Дзяржаўнага кіравання суднаходства рэспублікі, 36 судоў такога ж праекту былі сканструяваныя ў адпаведнасці з прыроднымі ўмовамі СССР, дзе ім трэба было хадзіць.

І толькі ў аўторак чальцы дзяржкамісіі, створанай у сувязі з караблекрушэннем у Татарстане, прынялі рашэнне прыпыніць эксплуатацыю судоў, падобных да патанулага цеплахода «Булгарыя».

На думку гэтай камісіі, дапушчальны тэрмін эксплуатацыі такіх цеплаходаў — 30–40 гадоў, а не 20. Да гэтага моманту ў Расіі выкарыстоўвалася 18 такіх судоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?