Культура

Беларускі культурніцкі дэсант у Венгрыі

На канферэнцыі ў венгерскім Эстэргоме 29–30 верасня ўпершыню гаварылі пра Беларусь гэтак маштабна і гэтак дэтальна, — прызнаюцца арганізатары імпрэзы, венгерскія паланісты Лаяш Палфалві і Атыла Пал Ілеш.

Тэмы выступаў адразу ж выйшлі за рамкі акадэмічнай навукі, чаго і дамагаліся арганізатары, запрасіўшы не толькі навукоўцаў, але і літаратараў, палітыкаў, мастакоў. Таму гаворка ішла і пра дыскрымінацыю беларускай мовы ў сучаснай РБ (Сяргей Дубавец), і пра самапачуванне беларускага аўтара (Ігар Бабкоў), і пра вобраз беларускай сталіцы (Артур Клінаў), і пра дзейнасць мінскай кнігарні «логвінаЎ» (Павал Касцюкевіч). Размова змянялася вострымі дыскусіямі, часам выходзіла ў чыста палітычнае поле, як, да прыкладу, у дакладах прадстаўніка МЗС Венгрыі Эрнё Кешкені пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і Бэціны Брунс з Ляйпцыга пра дачыненні Беларусі і ЕС. То раптам вярталася да літаратурнага жыцця, як у прэзентацыі Марыі Мартысевіч. Але найболей выступаў належала навукоўцам з розных сфераў гуманістыкі. Прамаўлялі прадстаўнікі Беларусі Уладзімір Люкевіч, Ларыса Станкевіч, Аляксандр Лапцёнак, Ігар Клімаў, Марына Антанюк, аўстрыйскі славіст Міхаэль Мозэр, польскі даследчык Рышард Радзік, венгры Андраш Золтан, Петэр Тэмпфлі і Габар Лагзі.

Такая разнастайнасьць тэмаў была закладзеная ўжо ў назве канферэнцыі «Беларусь: гісторыя — культура — рэлігія». Як адзначылі арганізатары імпрэзы венгерскія паланісты Лаяш Палфалві і Атыла Пал Ілеш, гэта першая такая канферэнцыя на беларускую тэматыку ў Венгрыі і яны маюць намер развіваць сувязі паміж нашымі культурамі ва ўсіх магчымых формах і сферах.

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць