Жыхар Тэхаса Майкл Мортан праседзеў у турме за забойства, якога не ўчыняў, 25 гадоў.
Рашэнне аб вызваленні невінаватага вязня прыняла пракуратура штата.

Мужчына быў асуджаны ў 1986 годзе на пажыццёвае турэмнае зняволенне, нягледзячы на тое, што абвінавачанне мела толькі ўскосныя доказы.

Новыя акалічнасці гэтай справы здолелі высветліць толькі цяпер: нядаўні аналіз ДНК крыві на бандане, знойдзенай пасля забойства каля дома пары Мортанаў, паказаў наяўнасць на матэрыі крыві не толькі загінулай, але і аднаго з каліфарнійскіх злачынцаў тых гадоў.

У сувязі з новымі абставінамі амерыканская некамерцыйная арганізацыя, якая спрабуе апраўдаць памылкова асуджаных, абвінаваціла судова-медыцынскага эксперта акругі Віліямсан, які праводзіў расследаванне, ва ўтойванні доказаў, якія пацвярджаюць невінаватасць падазраванага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?