Супрацоўнік спецслужбаў выносіць камп'ютары ў часе налёту на рэдакцыю сайта «Хартыя-97». 2010 год, Мінск.

Супрацоўнік спецслужбаў выносіць камп'ютары ў часе налёту на рэдакцыю сайта «Хартыя-97». 2010 год, Мінск.

На думку былога спікера Вярхоўнага Савета генерал-лейтэнанта міліцыі ў адстаўцы Мечаслава Грыба, унясенне ў парламент зменаў у закон «Аб органах дзяржбяспекі» «сведчыць аб панічным страху ўлады перад будучыняй». «Нічога падобнага — такіх велізарных правоў і паўнамоцтваў для супрацоўнікаў КДБ — я раней не бачыў», — падкрэсліў ён.

Грыб звярнуў увагу на зноскі ў артыкулах законапраекта, што робіць яго некарэктным. «Напрыклад, у артыкуле аб выкарыстанні зброі пасля пералічэння дазволеных выпадкаў яе прымянення стаіць зноска, што яна можна прымяняцца і ў іншых выпадках паводле рашэння прэзідэнта. Навошта гэта трэба? Што гэта за выпадкі? Азнаёміўшыся з дакументам, мне даводзіцца шкадаваць, што мы дажылі да такога часу», — заявіў Грыб.

Як паведамлялася раней, праект зменаў у закон аб органах дзяржбяспекі дае супрацоўнікам спецслужб права бесперашкодна пранікаць у любы час сутак у жылыя і офісныя памяшканні (акрамя аб’ектаў дыпламатычных, консульскіх памяшканняў і іншых прадстаўніцтваў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый). Яны таксама маюць права прымяняць фізічную сілу і спецсродкі, не несучы адказнасці за магчымыя наступствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?