Ад 1 студзеня ў Беларусі ўстаноўлены гранічныя максімальныя адпускныя і рознічныя цэны на мяса куранят-бройлераў і курыныя яйкі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі ад 16.12.2011 г. № 202.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі Беларусі.

У мэтах упарадкавання цэн на прадукцыю птушкагадоўлі, гэтай пастановай, па-першае, устаноўлены адзіныя па краіне гранічныя максімальныя адпускныя кошты для птушкагадоўчых арганізацый:

на мяса куранят-бройлераў — 18600 руб. за кг,

на яйка курынае белае — 7700 руб. за дзясятак,

на яйка курынае каляровае — 8470 руб. за дзясятак.

Птушкагадоўчыя арганізацыі могуць самастойна ўстанаўліваць адпускныя цэны на сваю прадукцыю, але не вышэй за устаноўленыя максімальныя адпускныя цэны. Прычым, тыя арганізацыі, у якіх адпускныя цэны будуць перавышаць устаноўленыя гранічныя, абавязаны знізіць іх да ўзроўню лімітавых.

Па-другое,

згодна з пастановай № 202 гранічныя максімальныя рознічныя цэны з улікам лімітавай гандлёвай надбаўкі ў памеры 20% і стаўкі ПДВ у памеры 10% складуць:

на мяса куранят-бройлераў — 24550 руб. за кг,

на яйка белае — 10160 руб. за дзясятак,

на яйка каляровае — 11180 руб. за дзясятак

(усё гэта — без кошту ўпакоўкі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?