За абразу Лукашэнкі суд пакараў прымусовым лячэннем ў псіхіятрычнай бальніцы
У Рэчыцы суд пакараў Дзмітрыя Першына за паклёп і абразу Лукашэнкі, накіраваўшы яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны шпіталь, піша «Гомельская вясна».
Суд адбыўся 8 красавіка, але яго вынік стаў вядомы толькі цяпер.
Дзмітрыя Першына з Рэчыцы абвінавацілі па частцы 2 артыкула 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса РБ і ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).
Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка. Ён вызначыў, што ў адносінах да Дзмітрыя трэба ўжыць прымусовыя меры бяспекі і лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.
3 мая Міністэрства ўнутраных спраў дадало Дзмітрыя ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
«Любы больш ці менш разважлівы чалавек будзе рабіць высновы». Блогер Пятрухін расказвае палякам пра беларусаў і адукоўвае ябацек
Затрымалі бізнэсоўца — за тое, што сігналіў у падтрымку пратэстаў і скандаваў на паўмарафоне ў Маскве «Жыве Беларусь!»
Аблава ў Лідзе — затрымалі работнікаў Малочна-кансервавага камбіната і «Лакафарбы»
Каментары