Грамадства1212

У БДУ плата за навучанне будзе складаць да 12 млн рублёў

У залежнасці ад спецыяльнасці. Самае таннае навучанне — на беларускай філалогіі.

З 1 лютага ўсе дзяржаўныя ВНУ пераглядаюць свае цэннікі на падрыхтоўку спецыялістаў на платнай аснове, што звязана з рашэннямі

ўрада аб павелічэнні тарыфнай стаўкі першага разраду і павышэнні тарыфных акладаў педагагічным работнікам з ліку прафесарска-

выкладчыцкага складу без вучонай ступені ці вучонага звання.

Між іншым, гэта ўжо трэцяе з пачатку навучальнага года павышэнне кошту платнага навучання.

Адным з першых новы кошт падрыхтоўкі спецыялістаў на платнай аснове агучыў Белдзяржуніверсітэт. На асобных спецыяльнасцях БДУ кошт навучання перавышаў 9,3 мільёна рублёў яшчэ пасля апошняга павышэння цэн, якое адбылося ў лістападзе. Але ўжо ў лютым цэннікі на самых дарагіх і прэстыжных спецыяльнасцях перасягнулі планку ў 12 мільёнаў рублёў.

Так, 12 млн 67 тысяч рублёў вымушаны будуць плаціць за сваё навучанне цяпер студэнты першага курса дзённай формы навучання эканамічнага, юрыдычнага факультэтаў, факультэта міжнародных адносін, а таксама студэнты некаторых спецыяльнасцяў Інстытута журналістыкі, гуманітарнага, філалагічнага факультэтаў і факультэта філасофіі і сацыяльных навук.
На механіка-матэматычным факультэце, ФПМІ, факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, фізічным, хімічным, геаграфічным факультэтах кошт навучання перасягнуў 10 мільёнаў рублёў, на біялагічным факультэце — 11 мільёнаў рублёў.
А самымі «таннымі» для першакурснікаў застаюцца ў БДУ спецыяльнасці «беларуская філалогія», «руская філалогія», «славянская філалогія» і «сацыяльная работа» — 8 млн 683 тысячы рублёў.
Фактычна на ўсіх спецыяльнасцях кошт навучання павысіўся ад 2,2 да 2,7 мільёна рублёў.

Як падкрэсліваецца ў тлумачальнай запісцы да загада аб павышэнні кошту падрыхтоўкі спецыялістаў на платнай аснове, у студзені рост заработнай платы склаў у БДУ 45,6%, у тым ліку заработная плата прафесарска-выкладчыцкага складу павялічылася на 48,1%. Рост выдаткаў на заработную плату ў цане склаў 45,6%. А выдаткі на аплату камунальных паслуг і іншыя засталіся на ўзроўні лістапада 2011 года.

Улічваючы сацыяльную значнасць паслугі і рэкамендацыі Міністэрства адукацыі, рост кошту платнага навучання ў параўнанні з дзейнай цаной на дзённай і завочнай форме навучання не перавысіў 29%.

«Недапушчэнне росту цаны больш чым на 29% было дасягнута шляхам зніжэння ўзроўню рэнтабельнасці, — сцвярджаюць у БДУ. — На дадзены момант „вага“ заработнай платы і налічэнняў на заработную аплату ў калькуляцыі навучання складае 88,4%. Удзельная вага камунальных выдаткаў — 8,9%, іншых выдаткаў — 2,7%. Такім чынам, сярэдняя рэнтабельнасць на завочнай форме навучання складае 4%, а на дзённай — 0%».

Трэба дадаць, што ўзровень аплаты ў канкрэтнай ВНУ можа залежаць ад спецыяльнасці, якую атрымлівае студэнт, кваліфікацыі, стажу работы прафесарска-выкладчыцкага складу і іншых педработнікаў, а таксама стану матэрыяльна-тэхнічнай базы. Традыцыйна самай дарагой (прычым не толькі ў нас, але і ва ўсім свеце) з’яўляецца вышэйшая медыцынская адукацыя. Але кошт навучання ў БДУ літаральна наступае платнай падрыхтоўцы медыкаў на пяты.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане16

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях49

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць