Чарговы амерыканскі штат адмовіўся ад смяротнага пакарання. Сенат Канэктыкута замяніў вышэйшую меру на пажыццёвае зняволенне без права ўмоўнага вызвалення. Гэты 19-ы штат з 51-го (у ЗША 50 штатаў і адна федэральная акруга), які адрокся ранейшай вышэйшай меры.

У ЗША смяротнае пакаранне было скасавана федэральным Вярхоўным судом ад 1972 да 1976 гадоў. Аднак пасля суд вырашыў, што гэтае пытанне не трапляе ў федэральную юрысдыкцыю, а належыць да кампетэнцыі штатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?