Усяго патроху77

У Анжалікі Агурбаш хочуць забраць прозвішча і сына

Мікалай Агурбаш падаў на развод.

Пасля адзінаццаці гадоў сумеснага жыцця, здавалася б, адзін з самых моцных шлюбаў расійскага шоў-бізнэсу трашчыць па швах. Мікалай Агурбаш — заснавальнік і прэзідэнт кампаніі — вытворцы мясных вырабаў і далікатэсаў «Мартадэль» — падаў на развод са сваёй жонкай спявачкай Анжалікай Агурбаш.

— У Кунцаўскім раённым судзе Масквы адбылося папярэдняе слуханне па пазове Мікалая Георгіевіча, — паведамілі ў аддзяленні суда. — Пакуль разгляд справы прыпынены, бакам дадзена два месяцы на абдумванне сваіх учынкаў і патрабаванняў, якія прад’яўляюцца ў пазове.

Пра тое, што муж і жонка сапраўды вырашылі разысціся, у зорнай тусоўцы загаварылі даўно. Яшчэ на дне нараджэння Філіпа Кіркорава муж і жонка пазбягалі адзін аднаго, а на шэраг вечарынак апошні час Анжаліка і зусім прыходзіла ў ганарлівай адзіноце.

Цяпер галоўным пытаннем, якое вісіць у паветры, застаецца тое, з кім застанецца сын Анастас. 42-гадовая Анжаліка, як і любая маці, хоча, каб пасля разводу хлопчык жыў з ёй, але Мікалай не мае намеру адступаць.

Як паведамляе lifenews, стала вядома, што Мікалай Агурбаш мае намер падаць шэраг пазоваў на сваю жонку, у тым ліку пазбавіць зорку яе імя — брэнд «Агурбаш» належыць кампаніі, уладальнікам якой з’яўляецца бізнэсмэн.

— Сітуацыя даволі неадназначная: з аднаго боку, гандлёвая марка сапраўды зарэгістравана на юрыдычную асобу, — падзяліліся незалежныя юрысты. — З іншага боку, муж не можа пазбавіць Анжаліку яе прозвішча, няхай яно і не з’яўляецца дзявочым.

Зараз артыстка пераехала на здымную кватэру і зарабляе сабе на жыццё, выступаючы на розных карпаратывах. З кім з бацькоў у цяперашні час знаходзіцца сын зоркі, невядома.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў80

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў80

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць