Найбуйнейшы ў свеце вытворца электронікі Foxconn заявіў, што часова прыпыніць вытворчасць на заводзе ў Кітаі пасля масавай бойкі рабочых.

Паводле інфармацыі тайваньскай кампаніі, у інцыдэнт былі ўцягнутыя каля 2 тысяч супрацоўнікаў прадпрыемства ў горадзе Тайюань ў паўночнай частцы Кітая. У ходзе бойкі пацярпелі прынамсі 40 чалавек.

Між тым, прычына бойкі, па некаторых дадзеных, не звязаная з працай. Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа паведаміла, што паліцыі спатрэбілася каля 10 гадзін, каб узяць сітуацыю пад кантроль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?