З-за густога туману самалёт «Белавія» з Варшавы не змог прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і сеў у Гомелі.

Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара нацыянальнай авіякампаніі Ігар Чаргінец у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», падобныя сітуацыі з-за надвор’я адбываюцца рэдка. «За апошнія два тыдні гэта першы выпадак, калі рэйс пайшоў на запасны аэрадром», — адзначыў ён.

У выніку пасажыры рэйса прыбылі ў Мінск на некалькі гадзін пазней чым было запланавана.

Сёння таксама ў Беларусі густы туман

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?